Хваробы эндакрыннай сістэмы і як іх лячыць у санаторыі

03.09.2018

Эндакрынная сістэма – адна з самых важных сістэм чалавечага арганізма, якая адказвае за метабалізм, палавое развіццё, рост і функцыі розных органаў. Парою мы можам і не ведаць, што з ёй штосьці не так. Аднак, прымаючы да ўвагі той факт, што некалькі дзясяткаў гадоў таму на прылеглых да Беларусі тэрыторыях адбылася Чарнобыльская катастрофа, шматлікія беларусы маюць праблемы з эндакрыннай сістэмай (у прыватнасці - са шчытападобнай залозай).

За лячэннем можна проста пайсці ў паліклініку, а можна адправіцца ў санаторый – бо тут вам дапамогуць не толькі зправіцца з профільнымі захворваннямі, але і дапамогуць прывесці арганізм у тонус і палепшыць імунітэт.

Дзе лепш лячыць эндакрынную сістэму ў Беларусі?

Дзе лепш лячыць эндакрынную сістэму ў Беларусі

Медыцынскія працэдуры бываюць як прафілактычнымі, так і лячэбнымі. Прафілактыка дапамагае выявіць захворванне на ранняй стадыі, калі вы, магчыма, нават пра яго і не падазраеце. Таму, пры заездзе ў любы беларускі санаторый, вам абавязкова прапануюць ультрагукавую дыягностыку, аналізы на гармоны і інш. Акрамя таго, вам адназначна варта звярнуць увагу на санаторыі, якія спецыялізуюцца на лячэнні захворванняў эндакрыннай сістэмы, калі ў вас:
атлусценне рознай ступені цяжару,

  • цукровы дыябет,
  • дыфузнае таксічнае валлё,
  • мачакіслы дыятэз,
  • падагра (стадыя рэмісіі),
  • праблемы з абменам рэчываў.

VETLIVA гарантуе: сучасная медыцынская база і дасведчаныя лекары ў санаторыях Беларусі дапамогуць справіцца з любой хваробай. І несумнеўным плюсам будзе тое, што гэта не проста сумнае лячэнне – у любой беларускай здраўніцы ёсць пакоі адпачынку, кінатэатры, бары, басейны, словам, усё для камфортнага і разнастайнага адпачынку.

Санаторый Беларусі: лячэнне эндакрыннай сістэмы і СПА

Працэдуры, якія дапамагаюць пры лячэнні эндакрыннай сістэмы

Цукровы дыябет – не прысуд! Яго лячэнню дапамагае сама прырода і яе дарункі, асабліва мінеральная вада. Адпраўляйцеся ў санаторый «Баравое», які славіцца ўласнымі крыніцамі гэтай вады жыцця. Атрымліваючы асалоду ад прыгажосці Бярэзінскага біясфернага запаведніка, дзе размешчаны санаторый, вы выдатна праведзяце час і паправіце здароўе.

Санаторый "Баравое" для лячэння эндакрыннай сістэмы

Пацыентам з гіпатэрыёзам – вострай недастатковасцю гармонаў шчытападобнай залозы – таксама паказаны водныя працэдуры, у прыватнасці:

  • ёдабромныя ванны,
  • кіслародныя ванны,
  • азонавыя ванны,
  • кантрасныя ванны.

Лячэнне ваннамі з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных у санаторыі. Да таго ж, гэта яшчэ і вельмі прыемная SPA-працэдура.

Прадуманае дыетычнае харчаванне, пра карысць якога ўвесь час клапоцяцца ў санаторыях, дапаможа эфектыўна змагацца з атлусценнем. Прайдзіце курс лячэння эндакрыннай сістэмы ў санаторыях Нёман-72, Парэчча ці Чаборок, і вы ўбачыце, што зграбная і падцягнутая постаць – гэта цалкам дасягальная мэта. Прадуманыя аздараўленчыя праграмы, ЛФК, розныя лячэбныя працэдуры – усё гэта дапаможа нармалізаваць метабалізм і палепшыць ваша самаадчуванне.

Лячэнне эндакрыннай сістэмы ваннамі

Клапоцяцца ў Беларусі і пра падрастаючае пакаленне. ДРАЦ Колас - спецыялізаваны санаторый для дзяцей, адным з кірункаў якога з'яўляецца лячэнне захворванняў эндакрыннай сістэмы. Тут усё створана для таго, каб дзеткі не толькі аднавілі здароўе, але і выдатна правялі час. У санаторыі ёсць:

  • дзіцячыя тэлеканалы,
  • дзіцячая гульнявая пляцоўка,
  • дзіцячы пакой,
  • дзіцячая анімацыя і розныя забаўляльныя мерапрыемствы, якія арганізуюцца кожны дзень.

Санаторый Колас для лячэння эндакрыннай сістэмы

Праблемы з эндакрыннай сістэмай? Адпраўляйцеся ў санаторый!

Лячэнне захворвання – гэта практычна заўсёды сумны працэс, які не выклікае радасці. Але калі яго сумяшчаць з актыўным і расслабляльным адпачынкам, як гэта магчыма ў санаторыях Беларусі, вы зможаце адчуць сапраўднае задавальненне пасля праходжання лячэбных працэдур. Абавязкова пракансультуйцеся з урачом! Калі ніякіх супрацьпаказанняў да адпачынку ў санаторыі ў вас няма, тады адважна адпраўляйцеся ў беларускую здраўніцу. І не забывайце, што на VETLIVA якраз можна забраніраваць пуцёўкі ў санаторыі Беларусі, якія спецыялізуюцца на лячэнні захворванняў эндакрыннай сістэмы.


Відэа

Зварот да спісу