Беларускія аграсядзібы: у пошуках уражанняў

26.04.2018

Стала модна весці здаровы лад жыцця і ўжываць натуральныя прадукты, адпачываць на прыродзе і адчуваць яднанне з ёй. Акрамя таго, адпачынак у аграсядзібе - выдатны варыянт для тых, у каго няма сваёй дачы, а шашлыкі каля вадаёма ўжо надакучылі. Тут можна выдатна правесці выходныя, арганізаваць карпаратыў ці нават згуляць вяселле ў сельскім стылі. Аддаеце перавагу актыўнаму адпачынку з поўным пераўтварэннем у сяляніна ці размеранаму адпачынку ў глушы, удалечыні ад мітусні мегаполіса? VETLIVA.BY распавядзе, чаму ўсё ж варта абраць адпачынак у аграсядзібе і прапануе кароткі агляд самых каларытных месцаў, дзе можна класна адпачыць.

Адпачынак у сядзібах Беларусі

Майстар-класы па гатаванні мяса на агні і кантактны заапарк

Аграэкасядзіба "Сяліба Ёдзішкі" выводзіць ралявыя гульні на новы ўзровень! У гэтым класным месцы на Браслаўскіх азёрах вы акунецеся па вушы ў будні селяніна, далучыцеся да жывёлагадоўчай справы і цяжкай працы вясковага жыхара.
За душэўнай атмасферай, цудоўнай прыродай і натуральнымі прадуктамі - толькі сюды! Тут не здаюцца ў арэнду хаткі - сюды прыязджаюць у госці. На "Сялібе Ёдзішкі" вы:

  • пройдзеце майстар-класы па гатаванні мяса на агні,
  • навучыцеся адрозніваць розныя пароды жывёл і даглядаць за німі,
  • удосталь паплаваеце ў лодцы,
  • зможаце парыбачыць і адправіцца на паляванне,
  • пракоціцеся на каню і навучыцеся асновам верхавой язды,
  • у летні час ёсць магчымасць паганяць на квадрацыкле, а ўзімку - рассякаць снежныя абшары на снегаходзе.
Беларускія сядзібы - выдатны адпачынак на прыродзе

Меней экстрэмальны, але не меней займальны адпачынак вы знойдзеце ў аграсядзібе "Пятры". Валейбол, рыбалка, альтанка, дзе можна ўладкаваць шыкоўнае застолле, арганізацыя палявання - і ўсё гэта ўсяго ў 15 км. ад Ліды. Аднак сюды прыязджаюць не толькі аматары актыўнага адпачынку на прыродзе - удалае размяшчэнне сядзібы проста рай для турыстаў. Можна паглядзець знакаміты Лідскі замак і іншыя выбітнасці Ліды.

Ад адпачынку ў нацыянальным каларыце да гарадскіх сядзібаў

У кожным маляўнічым кутку Беларусі знойдзецца ідэальнае месца для адпачынку. У Нарачанскім парку - гэта аграсядзіба RespectHouse. За выдатным адпачынкам на прыродзе невялікай кампаніяй з васьмі чалавек - менавіта сюды! Хата з натуральнага дрэва знаходзіцца прама на беразе возера Мядзель, а гасцям прапануюцца сапраўды рэспектабельныя забавы:

  • двухпавярховая лазня з більярдам,
  • альтанка, дзе можна прыгатаваць барбекю,
  • маляўнічая сажалка з астраўком, дзе можна і парыбачыць, і правесці рамантычны вечар у другой альтанцы.
Адпачынак у сядзібах Беларусі
А вось за незвычайнай атмасферай, мудрагелістымі інтэр'ерамі і беларускімі традыцыямі VETLIVA.BY рэкамендуе адправіцца пад Кобрын, у аграсядзібу на Зарэчнай вуліцы. Незвычайны дом размешчаны на беразе ракі Мухавец, дзе Вы зможаце пракаціцца на дракары, прыняць удзел ў старадаўніх беларускіх абрадах, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе сувеніраў сваімі рукамі. Аднак не думайце, што станеце сярэднявечным жыхаром і вам не прапануюць сучасных забавак. Тут можна:
  • узяць напракат веласіпеды,
  • пракаціцца з горак у аквапарку,
  • парыбачыць і пазагараць на ўладкаваным пляжы.
Браніруйце займальны адпачынак у сядзібах Беларусі

Акрамя таго, аграсядзіба дзівіць і незвычайнымі "каляровымі" гасцявымі пакоямі - Ліловым, Сінім і Жоўтым.

Вясковая класіка - вострыя адчуванні для гарадскога жыхара

Беларускія аграсядзібы - гэта адпачынак на прыродзе, далей ад гарадской мітусні, які можа стаць сапраўднай прыгодай  і дапамагчы расслабіцца. Аматары камфорту таксама адчуюць сябе ў сваёй талерцы: любая сядзіба Беларусі ў першую чаргу клапоціцца пра выгоду госцяў.  Свежае паветра, смачная ежа, прыгатаваная з любоўю, вечар каля вогнішча - усё гэта прапануюць сваім гасцям сядзібы і аграсядзібы.
За выдатным адпачынкам, вострымі адчуваннямі і цудоўнай прыродай - толькі ў Беларусь!



Зварот да спісу