10 месцаў для вяселля ў Беларусі

26.03.2019

Беласнежная сукенка, дзясяткі гасцей, шчаслівыя ўсмешкі і слёзы ад шчасця на вачах… Менавіта такім мы ўяўляем сабе ідэальнае вяселле. І, мабыць, самае важнае ў арганізацыі галоўнага дня ў жыцці жаніха і нявесты становіцца выбар месца для вяселля. Класічны роспіс у Загсе ці тэматычная выязная цырымонія? Сціплыя вячоркі ў крузе сям'і ці свята на шырокую нагу ў рэстаране? VETLIVA прыгатаваў для вас агляд самых незвычайных варыянтаў для арганізацыі вяселля ў Беларусі.

Вяселле ў Мірскім замку

Цудоўнае вяселле ў замкавым стылі ў Міры

Мабыць, самы рамантычны варыянт, дзе можна правесці вяселле:

  • маладых сустракае прыдворны цырымоніймайстар ці сам Пане Каханку,
  • знакамітая Мірская свацця запатрабуе доказы шчырасці пачуццяў маладых,
  • цырымонія праходзіць у адной з самых прыгожых залаў замка — Партрэтнай.

І гэта ўжо не кажучы пра астатнія прыемныя бонусы такога шлюбу: святочнае застолле можна арганізаваць у раскошным рэстаране Мірскага замка, а першую шлюбную ноч — правесці прама ў замку, у шыкоўных апартаментах!

Вяселле ў сядзібе

Вяселле на свежым паветры ў выдатнай сядзібе ў Беларусі

Дзе адзначыць вяселле, як не на прыродзе? Такі сэрвіс прапануюць практычна ўсе беларускія аграсядзібы. Калі прыкінуць, у гэтым можна ўбачыць суцэльныя плюсы:

  • ёсць, дзе размясціць гасцей — ад невялікага вяселля на 10-20 чалавек да маштабных банкетаў, дзе колькасць запрошаных вылічаецца сотнямі;

  • ёсць, дзе арганізаваць застолле — а ў шматлікіх сядзібах вашых гасцей яшчэ і пачастуюць стравамі беларускай нацыянальнай кухні;

  • можна арганізаваць разнастайныя забаўкі — ад катання на веласіпедах і квадрацыклах да шашлыкоў на мангале і лазні (усё абмяжоўваецца толькі вашай фантазіяй і магчымасцямі аграсядзібы);

  • свежае паветра, прыгожыя фатаграфіі на фоне прыроды і шматлікае іншае, чаго пазбаўлены вясельныя цырымоніі, якія арганізуюцца ў горадзе.

Вяселле ў шыкоўным мінскім гатэлі ці гасцініцы

Вяселле ў шыкоўным гатэлі ў Беларусі

Раскошны інтэр'ер, ветлівыя афіцыянты, вытанчаныя стравы — калі вы думаеце, дзе правесці вяселле, каб было, як у кіно — лепшага месца, чым гатэль ці гасцініца Мінска, не знайсці. Рэстаран зачыняецца на спецабслугоўванне, і ніхто не ўварвецца на ваша свята. Фота- і відэаздымка ў такім месцы атрымліваюцца проста шыкоўнымі — хоць кожны год пераглядвай.

Вяселле ў беларускай глыбінцы

Традыцыйнае беларускае вяселле ў Беларусі

Традыцыйны шлюб па-беларуску, ці «вяселле» — гэта маштабнае свята, да якога рыхтаваліся доўга і з размахам адзначалі на працягу некалькіх дзён (а то і тыдняў). Любілі нашы продкі пагуляць на шырокую нагу! Таму чаму б і...так! Вы толькі падумайце: перад запаветным заключэннем шлюбу трэба было прайсці цэлы квэст:

  • сватаўство («заручыны») — сваты прыязджалі да нявесты з караваем, а дыялог бацькоў жаніха і нявесты адбываўся ў стылі бойкага гандлю (таварам выступала нявеста),

  • дзявочнік («дзявочы вечар»),

  • выпяканне каравая — адзін з самых важных этапаў традыцыйнага вяселля,

  • выкуп нявесты, які адбываўся пасля прыбыцця жаніха і яго «дружыны»,

  • дельба каравая,

  • непасрэдна вяселле (якая працягвалася ў хаце жаніха).

Не кожны арганізм можа вытрымаць такое шматдзённае свята!

Зараз модна прытрымлівацца народных традыцый. Адсвяткаваць вяселле ў беларускай глыбінцы напэўна захочуць тыя, хто ўжо пабываў на экскурсіі «Свет беларускіх мястэчкаў». Аўтэнтычныя вёсачкі з іх неапісальна прыгожымі храмамі вабяць сюды мноства падарожнікаў — чаму б не абраць іх у якасці месца для вяселля?

Вяселле ў стылі рок, фэнтэзі і інш.

Маладзёжнае вяселле

Існуе і абсалютна процілеглы варыянт — для самых крэатыўных маладых, якім падабаюцца модныя тэндэнцыі. Вяселле, дзе ўсё апрануты ў герояў папулярнага серыяла «Гульня тронаў», сапраўды запомніцца гасцям! Асабліва калі яе яшчэ і зладзіць у сценах сярэднявечнага замка — уражанняў будзе проста мора!

Вяселле на беразе мора

Рамантычнае вяселле на беразе мора

На першы погляд сувязь паміж Беларуссю і морам можа падацца незразумелай. Але не забывайце пра бязмежнае Мінскае мора, дзе адзначыць вяселле аддаюць перавагу натуры рамантычныя, закаханыя ў водныя абшары. Прафесійныя фатографы дзеюць цуды і здольныя зрабіць такія фота, што ад сапраўднага мора ніхто і не адрозніць (за выключэннем тых, хто пабываў на свяце асабіста). А яшчэ тут ёсць санаторыі, і ў іх зусім не абавязкова лячыцца! У кожнай беларускай здраўніцы ёсць выдатны рэстаран, дзе можна ўладкаваць застолле і правесці першую шлюбную ноч у камфортных нумарах — прама пасля рамантычнаага роспісу на беразе Заслаўскага вадасховішча.

Вяселле на цеплаходзе

Незабыўнае вяселле на цеплаходзе ў Беларусі

«На цеплаходзе музыка грае», спявала калісьці Вольга Зарубіна лірычную песню пра няшчаснае каханне. Але мы жадаем расказаць пра нагоду шчаслівую і яшчэ адно класнае месца для вяселля ў Беларусі. Калі свыта прызначана на летнія месяцы, а вы любіце прагулкі па вадзе — для арганізацыі вяселля можна наняць цэлы цеплаход. Толькі прадстаўце: грае вясёлая музыка, карабель павольна плыве па водным абшары ці пагойдваецца, стоячы на якары… Асабліва файна гэта выглядае ўвечары, калі яркія агні адлюстроўваюцца ў вадзе… Незабыўнае відовішча! Аднак, калі ў вас слабы вестыбулярны апарат, забудзьце пра гэты варыянт. Ніжэй мы раскажам пра яшчэ адзін выдатны выхад для аматараў вады.

Зладзіць банкет у аквапарку

Незвычайнае вяселле ў аквапарку ў Беларусі

Гатовы паспрачацца, пра такі варыянт вы нават не думалі! І ўсё ж у «Лебядзіным» з радасцю арганізуюць для вас незвычайнае свята. Не трэба прытрымлівацца дрэс-коду, галоўнае — пачакаць дваццаць хвілін перш, чым ісці купацца і катацца на горках.

Вяселле ў «Дудутках»

Вяселле ў старажытным стылі ў Беларусі

Пракаціцца з ветрыкам на святочна ўпрыгожанай брычцы, выкаваць сабе падкову як заклад будучага сямейнага шчасця і зляпіць чыгун — першы посуд для новай сям'і — усё гэта можна зрабіць у музеі старадаўніх рамёстваў «Дудуткі». Нават калі вам ужо даводзілася бываць тут на экскурсіі, паверце, гэта неба і зямля! Тут вам і прырода, і мноства найцікавейшых лакацый (гамарня, хата бортніка, бровар з сапраўдным самагонным апаратам, хата млынара, старадаўні млын і інш.), і мноства іншых пацех, якіх няма нідзе больш.

Вяселле ў Батанічным садзе

Батанічны сад у Мінску

Завяршае наш топ напэўна самае рамантычнае месца Мінска, дзе можна адзначыць вяселле. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дрэвы: навошта траціць грошы на традыцыйную вясельную арку, калі тут сама прырода (ну і трохі людзі) ужо паклапацілася пра стварэнне цэлай аркады? Батанічны сад выдатны ў любую пару года, таму адзначыць тут свята — ідэальны варыянт для тых, хто не жадае выбірацца за горад, але ўсё ж жадае быць максімальна набліжаным да прыроды.

Падаруйце сабе свята, якое вы заслугоўваеце

Выбар месца для вяселля — гэта заўсёды дылема, бяссонныя ночы і надзея, што лакацыя, якая вам падабаецца, будзе вольная ў той дзень, на які прызначана цырымонія. Спадзяемся, нашы варыянты змаглі вас пераканаць, што ў Беларусі можна адсвяткаваць вяселле не горш, чым у Еўропе ці Амерыцы. Як той казаў, любы капрыз — за вашы грошы! Дарэчы, зусім не абавязкова прадаваць апошнюю кашулю для таго, каб аплаціць вясельныя крэдыты. Шматлікія з прапанаваных намі варыянтаў даволі бюджэтныя. Галоўнае — кахайце і будзьце каханымі!

Дзяліцеся артыкуламі ў сацсетках, стаўце лайкі і чытайце наш Блог!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


4

Зварот да спісу