Будынак жаночай Марыінскай гімназіі ў Гродна

Геаграфічнае становішча

Гродна – горад на захадзе Беларусі, які служыць акном у Літву і Польшчу. Беларускі горад на Нёмане знаходзіцца на адлегласці 20 кіламетраў ад мяжы з гэтымі краінамі. Гродна і Мінск раздзяляе больш вялікі прамежак – 280 км, але і яго можна пераадолець усяго за тры з паловай гадзіны, калі рухацца на аўтамабілі па рэспубліканскай дарозе.

Гістарычныя звесткі

Гродна быў заснаваны ў 1128 годзе. Як і многія беларускія гарады, ён знаходзіўся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, пазней належаў Рэчы Паспалітай, а ў 1795 годзе ўвайшоў у склад Расійскай імперыі. З 1921 года належаў Польшчы, але ўжо ў 1939 годзе быў далучаны да БССР. На гербе горада змешчаны вобраз аленя, з якім звязана легенда аб ператварэнні заўзятага паляўнічага ва ўзорнага хрысціяніна. Сучасны герб горада зацвердзілі ў 1988 годзе.

Насельніцтва

Згодна з апошнімі дадзенымі, у Гродна пражывае больш за 365 тысяч чалавек.

Выдатныя мясціны

Гродна заўжды вылучаўся насычанасцю падзей культурнага і навуковага жыцця. У 1860 годзе ў горадзе заснавалі жаночую Марыінскую гімназію. Навучаліся ў ёй дачкі гарадскіх чыноўнікаў, дваран ды святароў. Адукацыйны курс быў разлічаны на сем гадоў. Высокая якасць навучання штогод прыцягвала ў гімназію ўсё больш вучаніц. Неўзабаве навучальнай установе спатрэбіўся ўласны будынак.

Яго пабудавалі ў 1893 годзе, так што Марыінская гімназія пераехала ў будынак, узведзены ў стылі позняга класіцызму. Праект будаўніцтва распрацоўваў вядомы інжынер Васіль Фёдаравіч Нябольсін.

Трохпавярховая частка будынка мае форму літары “Г”, яна пакрытая двусхільным дахам. Галоўны фасад мае цэнтральны рызаліт, за межы асноўнага фасаду выступаюць таксама два бакавыя рызаліты. Сам будынак, апрацаваны жоўтай цэглай, выглядае даволі строга. Арачныя аконныя праёмы ствараюць атмасферу прыгажосці і велічы. Унутраная планіроўка належыць да калідорнага тыпу, пры гэтым вучэбныя памяшканні знаходзіліся на адным баку калідора. Былі таксама прадугледжаны лабараторныя класы і падсобныя памяшканні, якія размяшчаліся на лесвічных пляцоўках.  

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Марыінскую гімназію напаткаў такі ж самы лёс, як і аналагічныя ўстановы адкуацыі – яна была зачынена. Аднак у самім будынку новыя ўлады дазволілі працаваць іншым дзяржустановам. 

Праз 20 гадоў у будынку, які некалі належыў Марыінскай гімназіі, адкрыўся настаўніцкі інстытут. Гэта стала знакавай падзеяй для ўсёй Заходняй Беларусі.

У 1969 годзе ўзнікла неабходнасць пашырыць плошчу цаглянага будынка, і да яго прыбудавалі чатырохпавярховы корпус. У пасляваенныя гады настаўніцкі інстытут атрымаў новую назву і стаў педагагічным. А ў 1978 годзе на ягонай базе быў створаны Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Ён і зараз размяшчаецца ў будынку былой жаночай гімназіі.

Прыгожы будынак былой Марыінскай гімназіі ў Гродне па праву ўключаны ў шматлікія экскурсійныя туры па Беларусі. Ён захапляе назіральніка сваёй велічнай архітэктурай і шляхецкім выглядам. Улетку будынак выглядае яшчэ больш прывабліва, бо жывой дэкарацыяй выступаюць расліны і кветкі, што абвіваюць ягоны строгі фасад.