Гісторыка-археалагічны комплекс "Старажытны Тураў"

Замкавая гара – самае папулярнае месца для турыстаў у Тураве. У 1993 годзе тут быў пастаўлены велічны помнік Кірылу Тураўскаму, а ў 2009 адкрыта экспазіцыя “Старажытны Тураў”. І, канешне, з Замкавай гарой звязаны свае таямніцы. Адно з паданняў, напрыклад, распавядае, нібыта гару насыпаў легендарны вараг Тур — заснавальнік горада. Іншыя легенды гавораць, што Замкавую гару насыпалі шапкамі татары. А яшчэ старажылы сведчаць,што стаяла некалі на Замкавай гары круглая вежа. Высокая і прыгожая. І загадкавая. У чым жа як загадкавасць? А тым, што тут некалі быў стары падземны ход, які вёў у сад вёскі Буразь ("буйна разіў" на тым месцы князь Тур звяроў ), ва ўрочышча Казаргаць (назва гэта - памяць пра перамогу над хазарамі), што ў некалькіх кіламетрах ад нашага гарадка і ў горад Кіеў. А магчыма і не легенда гэта?

Загадкавасць і бытаванне легендаў " падпітвае " і той факт, што ніхто і ніколі не чапаў другой часткі Замкавай гары. І ніхто не ведае , што яна хавае ў сабе . Толькі людзі з пакалення ў пакаленне перадаюць нібыта там пахавана чараўніца-княгіня, што што выратавала горада помару. Ей прыпісваюць такія словы : "Паміраю, але калі спатрэбілася людзям , горад свой я выратую." Яшчэ кажуць , нібыта тут былі пахаваныя памерлыя ад чумы , і іх пакой , каб не было якой пошасці , нельга парушыць ... Ёсць і такое меркаванне, што там вечным сном спяць тураўскія князі. Дзе тут праўда, а дзе выдумка — цяжка сказаць ...

На Замкавай гары на месцы каменнага храма, разбуранага землятрусам 1230 года, адкрыта скрыпту «Старажытны Тураў». На археалагічнай пляцоўцы, накрытай шкляным шатром, прадстаўлены рэшткі гарадзішча, старажытная зброя, старадаўнія прадметы побыту.

Выяўлены пры раскопках на гарадзішчы храм з'яўляецца самым буйным манументальным збудаваннем на тэрыторыі заходніх зямель Старажытнай Русі. Мае даўжыню 29,3 м, шырыню — 17,9 м.унутры і па-за храмам падчас раскопак у XX стагоддзі выяўлены пахаванні ў каменных саркафагах.