Мемарыяльна-этнаграфічны комплекс «Заброддзе»

Заброддзе — сапраўды ўнікальнае месца. У гэтай маленькай вёсцы Вілейскага раёна (усяго ў 95 км ад Мінска) размешчана столькі ўсяго дзіўнага, што пабываць тут на экскурсіі проста неабходна. А чаму — VETLIVA падрабязна раскажа ніжэй.

Вёска Заброддзе: як з'явіўся мемарыяльна-этнаграфічны музей

Сваю гісторыю дзіўная славутасць Беларусі пачала больш 30 гадоў назад, калі ў глухую беларускую вёсачку прыехалі муж і жонка Цітовічы. У той час яны былі маладымі спецыялістамі, якія толькі што скончылі тэатральна-мастацкі інстытут. Барыс Барысавіч атрымаў спецыяльнасць мастак-графік, а Валянціна Пятроўна — рэжысёр тэлебачання. Маладыя і ініцыятыўныя, яны літаральна «узарвалі» дрымотную беларускую глыбінку. Узорны дзіцячы лялечны тэатр «Ялінка», які быў вельмі папулярны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі — якраз іх сумеснае стварэнне.

Да прыезду пары Цітовічаў мясцовыя жыхары высаджвалі на беразе ракі Нарачанкі дрэвы ў памяць пра родных, якія згубілі жыццё падчас Вялікай Айчыннай вайны. Так нарадзілася ідэя арганізаваць Палісад памяці. Яе падтрымалі сябры і госці Цітовічаў (сярод іх, дарэчы, былі нават знакамітыя Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч).

Адным толькі Палісадам дзейнасць Барыса Цітовіча не абмежавалася. У 2004 годзе ён атрымаў прэзідэнцкую прэмію «За духоўнае адраджэнне», і ўсе грошы былі пушчаны ў ход — на будаўніцтва капліцы святых Барыса і Глеба. Невялікая каплічка і Лазаретныя могілкі дапаўняюць кампазіцыю.

Цікавы факт ад VETLIVA: у Беларусі існуе не так шмат мемарыялаў, прысвечаных падзеям Першай сусветнай вайны: у Смаргоні гэта мемарыяльны комплекс, а ў Заброддзе — музей, дзе сабрана калекцыя арыгінальных дакументаў і прадметаў, старадаўніх фатаграфій, салдацкая форма, а таксама шматлікія іншыя салдацкія рэчы, уключаючы кансервы, брытвы, ліхтарыкі і г.д.

З часам падрасло маладое пакаленне. Даніла Цітовіч пайшоў па стопах бацькоў: скончыў Вышэйшую школу мастацтваў у Германіі і, вярнуўшыся адтуль, заняўся рэканструкцыяй рознай тэхнікі пачатку XX стагоддзя. Так этнаграфічны комплекс Заброддзе папоўніўся калекцыяй рэтра-аўтамабіляў.

Цікавы факт ад VETLIVA: а вы ведалі, што шматлікія экспанаты ўжо «засвяціліся» ў кіно? Іх можна ўбачыць у больш, чым 60 фільмах, у прыватнасці, у карцінах  «Сваты», «Адліга», «Стылягі», «Вангелія», «Ладага», «Вольф Месінг» і інш. У «Стылягах», дарэчы, засвяцілася і знакамітая Кастрычніцкая, і праспект Незалежнасці — чытайце ў нашым артыкуле, якія яшчэ выбітнасці Беларусі можна ўбачыць у кіно.

Вёска-музей Заброддзе: што паглядзець

Такім чынам, паступова з невялікіх разрозненых экспанатаў атрымаўся сапраўдны музей пад адкрытым небам. Сярод славутасцей Мінскага раёна комплекс займае адмысловае месца ўжо таму, што для гасцей тут адкрыта адразу некалькі ўнікальных лакацый:

  1. Больш за 2000 асобнікаў памятных рэчаў, пакінутых пасля Першай сусветнай вайны, прадстаўлены ў музеі;

  2. Палісад памяці;

  3. Музей рэтра-аўтамабіляў, сярод якіх асаблівы гонар выклікаюць экспанаты 30-90-ых гадоў ХХ стагоддзя: ЗІС-5, ГАЗ-67, ГАЗ М1, Willys, Opel Kadett, Opel Blitz;

  4. Музей побыту. Яго асаблівасць у тым, што экспазіцыю складаюць хатні посуд, ручнікі, музычныя прылады, фота і іншыя рэчы, якім ужо больш ста гадоў;

  5. Творчыя майстэрні Цітовічаў.

Прыязджайце ў Заброддзе ў маі: вас пачастуюць сапраўднай салдацкай кашай з палявой кухні. Такая традыцыя існуе ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна вось ужо на працягу сарака гадоў. Дарэчы, вось яшчэ падборка ідэй, як мжна выдатна правесці час у Беларусі на майскія святы.

У Заброддзе добра ў любую пару года, але ўлетку тут яшчэ і рамантычна: на спецыяльна абсталяванай кіна-верандзе арганізуюцца сеансы паказу савецкіх фільмаў і мультфільмаў. Для тых, хто адчувае настальгію па СССР — ідэальны варыянт баўлення часу! Так што адважна адпраўляйцеся ў беларускую глыбінку: VETLIVA упэўнены, яна вас прыемна здзівіць!