Царква Святой Параскевы Пятніцы ў вёсцы Чарнаўчыцы

Царква Святой Параскевы Пятніцы, якая пабудавана ў Чарнаўчыцах (Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць), лічыцца помнікам народнага дойлідства XVIII ст. Гэта адзін з нешматлікіх аўтэнтычных крыжовых храмаў чатырохзрубнага выканання, які змог захавацца да нашых дзён. У мінулым падобныя архітэктурныя збудаванні з'яўляліся шырока распаўсюджанымі на тэрыторыі Беларусі.

Гэты драўляны храм быў узведзены ў 1733 годзе і перабудаваны ў 1860-х гг. Будынак абнесены бутавай агароджай з арачнай двух'яруснай брамай-званіцай. Храм пацярпеў ад пажару 1987 года: агнём быў знішчаны купал-лазня, дах і іканастас 1830-х гг. Лазняй называюць паўкруглае ці круглае пакрыццё, якое вянчае вежы або верхавіну будынка. Яно адрозніваецца ад класічнага цыбулепадобнага элемента ў архітэктуры маскоўскіх праваслаўных храмаў, паколькі мае складаны сілуэт і, часцей за ўсё, уяўляе сабой шматграннік.

Замест купала, які загінуў у агні, быў усталяваны высокі зграбны шацёр, знешні выгляд якога мала адпавядае буйным барочным формам астатніх частак збудавання.

Якія яшчэ архітэктурныя асаблівасці мае царква Святой Параскевы Пятніцы?

Будынак мае мноства характэрных рыс стылю барока. Крыжовы зруб нязначна выцягнуты па падоўжнай восі за кошт пяціграннай апсіды з нізкімі рызніцамі па баках, а таксама невялікага бабінца пад двухсхільным дахам. Апсіды былі вядомыя яшчэ ў часы Старажытнага Рыма, яны выкарыстоўваліся ў якасці элементаў базілік. Гэта паніжаныя выступы асноўных сцен, якія прымыкаюць да цэнтральнага аб'ёму і маюць круглае, прамое, паўкруглае, а часам, і больш складанае выкананне. У хрысціянскіх храмах яны, часцей за ўсё, выкарыстоўваюцца для размяшчэння алтара. Рызніцай называюць невялікае памяшканне, дзе захоўваецца адзенне святароў і іншыя прадметы для здзяйснення набажэнстваў.

Малітоўная зала аказалася выцягнутай у шырыню, паколькі адной з яе частак стаў невялікі трансепт, абазначаны з вонкавага боку шчытамі. Трансепт - гэта папярочны неф крыжападобнай царквы, які перасякае яе асноўную прастору пад прамым вуглом. Яго бакавыя элементы ўтвараюць дадатковыя апсіды. Патрэба ў складніках храма узнікла яшчэ на працягу раннехрысціянскай эпохі па прычыне ўскладнення абрадаў, што выклікала неабходнасць павелічэння тэрыторыі перад алтаром. Шчыт - гэта трох- ці шматвугольны тарцовы франтон, які быў шырока распаўсюджаны ў традыцыйным беларускім дойлідстве. Ён ўжываўся ў мэтах мастацкага аздаблення фасада і надаваў ўсяму будынку асаблівую архітэктурную прывабнасць.

Сяродкрыжжа двухсхільных дахаў увенчваецца фігурным шмат'ярусным купалам. Яго стварэнне адносіцца да больш позняга часу, боўу другой палове XVIII ст. храм завяршаўся простым крыжам. Вертыкальная накіраванасць будынка таксама падкрэсліваецца аздабленнем, брусамі-сцяжкамі, вуглавымі руставанымі лапаткамі з імітацыяй буйнога мура, а таксама падвойнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Пры дапамозе фігурнага аздаблення быў апрацаваны трохвугольны франтон асноўнага фасада.

Размешчаныя пад бабінцам хоры выходзяць у перакрытую плоскай столлю малітоўную залу. Апсіда вылучаецца драўляным разным іканастасам 1987 года. У царкве знаходзіцца ікона «Цуд Георгія аб змеі».