Царква Крыжаўзвіжанская ў горадзе Свіслач, Гродзенская вобласць

Свіслач – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, які ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе. Разам з Наваградскім княствам у XIII стагоддзі існавала і княства Свіслацкае падкіраўніцтвам мудрага Ізяслава. Мястэчка дастаткова хуткімі тэмпамі развівалася, бо ў яго было вельмі выгаднае па тых часах месца знаходжанне. Але найбольшае развіццё Свіслач атрымала пры Вікенціі Тышкевічу, які у XVIII стагоддзі стаў аднаасобным уладальнікам маляўнічага мястэчка. Дзякуючы яму, тут прайшла поўная мадэрнізацыя. Самай галоўнай заслугай Тышкевіча лічыцца адкрыццё ў гэтых месцах папулярнай гімназіі, якая праславіла пасля на ўсю краіну невялікі гарадок Гродзеншчыны. Са сцен гімназіі выйшлі такія выдатныя гістарычныя постаці, як Кастусь Каліноўскі і Напалеон Орда. Дзякуючы ім, пра Беларусь ведаюць далёка за яе межамі, а дапытлівыя турысты рэгулярна наведваюць гэтыя месцы. Але лёсам для Свіслачы было прыгатавана мноства выпрабаванняў. Спачатку Свіслач была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі ў перыяд Першай сусветнай вайны, затым папоўніла склад Польшчы, была таксама пад прыгнётам нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часы Другой сусветнай вайны.

Адным з сімвалаў прыгожага гарадка з'яўляецца Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная яшчэ ў XIX стагоддзі, а зараз цалкам адрэстаўраваная. Яна па праве ўваходзіць у пералік беларускіх помнікаў і ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць.

Дакладна вядома, што на рубяжы XIX-XX стагоддзяў у населенага пункта мелася тры праваслаўныя святыні, што было досыць шмат для невялікага мястэчка, насельніцтва якога на той момант налічвала ўсяго тры тысячы чалавек. У якасці параўнання можна прывесці той факт, што ў той самы час у Свіслачы функцыянаваў толькі адзін каталіцкі касцёл і адна іўдзейская сінагога. Гэта было звязана з палітычнай дактрынай Расійскай імперыі, якая пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ўзяла курс на русіфікацыю насельніцтва былой РэчыПаспалітай. Цікавы гістарычны шлях, якіпрайшла невялікая цэркаўка ў горадзе Свіслач, бо першапачаткова ў XIX стагоддзі яна была пабудавана як каталіцкая капліца і нават была асвячона мясцовым ксяндзом. Гэта быў будынак у форме прамавугольніка на каменна-цагляным падмурку, з чарапічным дахам і масіўным крыжам на версе. Будынак быў пабудаваны з цэглы, а святло ў памяшканне паступала праз невялікія аконныя праёмы.

Цікава, што капліца праектавалася як пахавальня, бо ўнутры яе знаходзіўся адмысловы склеп з рашэцістымі вокнамі. Менавіта ў пахавальню быў дастаўлены прах Юзефы Тышкевіч – памерлай жонкі Тадэвуша Тышкевіча, які валодаў у тыя гады Свіслаччу. Капліца праіснавала да сярэдзіны XX стагоддзя. Пасля таго, як храм Прасвятой Багародзіцы згарэў у полымі пажару ў першыя дні Другой сусветнай вайны, капліца стала выкарыстоўвацца як праваслаўны прыход. Цяпер гэта і ёсць Крыжаўзвіжанская царква ў горадзе Свіслач, размешчаная на гарадскіх могілках.

У храме служаццалі тургіі і набажэнствы. Сюды часта прыходзяць праваслаўныя вернікі і заязджаюць шматлікія турысты, якія жадаюць ўбачыць цудоўны помнік архітэктуры, які ў прыгожвае маляўнічы горад Свіслач.