Царква імя свяціцеля Ціхана ў горадзе Вілейка

Геаграфічнае палажээнне

Вілейка з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Ад горада да сталіцы Беларусі 93 км.

Гістарычныя звесткі

Раней лічылася, што першыя згадванні пра Вілейку датуюцца 1599-ым годам. Аднак апошнія даследаванні паказалі, што датай заснавання населенага пункта варта лічыць 1460 год. У 1793 годзе Вілейка ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Адбылося гэта ў выніку падзела Рэчы Паспалітай. У 1795 годзе Вілейка атрымала статус цэнта павета, а ў 1796 годзе набывала ўласны герб.

Многія будынкі горада значна пацярпелі ад пажара 1810 года і падчас ваенных дзеянняў 1812 года. Пасля гэтых падзей была праведзена маштабная рэканструкцыя горада. Такім чынам, большасць гістарычных будынкаў сучаснай Вілейкі – гэта пабудовы канца XIX-пачаткі XX стагоддзя.

У лістападзе 1917 года Вілейка перайшла пад уладу саветаў. Аднак у 1918 годзе сюды ўжо прыйшлі нямецкія войскі. Пасля Першай сусветнай вайны Вілейка стала часткай Польшчы. У 1939 годзе была вызвалена Заходняя Беларусь, і горад стаў цэнтрам Вілейскай вобласці. Пасля Другой сусветнай вайны Вілейка становіцца адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці, а ў 1960 годзе – Мінскай.

Насельніцтва

Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя насельніцтва Вілейкі складала 3 560 чалавек. На сённяшні дзень у горадзе жыве больш за 26 830 чалавек.

Выдатныя мясціны

У Вілейцы ёсць на што паглядзець. Адным з самых наведвальных турыстамі з'яўляецца Царква імя святога Ціхана. Будынак стаіць на ўскраіне горада. Узвадзілі яго на працягу 1995 года. Стыль, у якім пабудавана царква, вызначаны як старажытнарускае дойлідства. Магутныя сцены прасторнага будынка пабелены знадворку. У іх размешчаны вузкія вокны. На купале цэрквы ўсталяваны праваслаўны крыж. Унутранае ўбранне царквы лаканічна спалучаецца са стрыманым выглядам, дзе яе ўпрыгожваюць абразы і фрэскі.

На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца дзве з 19 цэркваў, пабудаваных у гонар святога Ціхана. У Расіі пабудавана 16 з іх, яшчэ адна знаходзіцца ў Татарстане. Праваслаўнай царквой памяць рэлігійнага дзеяча адзначаецца тройчы на год: 7 красавіка, 9 кастрычніка і 18 лістапада.

Святы Ціхан да прымання духоўнага сану насіў імя Васіль Іванавічь Белавінь. Нарадзіўся ён у 1865 годзе ў сям'і служыцеля царквы. Пасля заканчэння Пскоўскай духоўнай семінарыі, атрымаў адукацыю ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Імя Ціхан яму было дадзена у 1891 годзе пасля пострыгу ў манахі. У рэлігійнай дзейнасці святому Ціхану давялося перажыць нямала: ад камандзіровак у Паўночную Амерыку да крымінальных праследаванняў у роднай краіне.

Асоба святога Ціхана выклікае немалую цікавасць, бо гады яго кіравання праваслаўнай царквой прыпадаюць на вельмі цяжкі перыяд у жыцці Расійскай імперыі. Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі святы Ціхан робіцца ў 1917 годзе.

За нялёгкі лёс і самаадданую працу святы Ціхан быў кананізаваны. Адбылося гэта дзякуючы хадайніцтву Архірэйскага сабора рускай праваслаўнай царквы ў 1981 годзе.