Царква Гаўрылы Беластоцкага ў Іўі

Каларытнае мястэчка Гродзеншчыны з'явілася на карце Беларусі яшчэ ў XV стагоддзі. Заснаванне мястэчка Іўя многія гісторыкі звязваюць з цудоўнай жанчынай Евай, якая была жонкай вялікага князя Гедыміна. Як вядома, ён пабудаваў манументальны замак, які знаходзіцца непадалёк, у Лідзе. За перыяд гістарычнага развіцця маляўнічае мястэчка Іўе належала шматлікім вядомым родам, пачынаючы з Забярэзінскіх і Кішак і заканчваючы Агінскімі і Тызенгаўзамі. Уладальнікамі мястэчка былі Сапегі і Радзівілы. Уваходзіла Іўеўшчына і ў склад Расійскай імперыі, а таксама доўгі час была польскай тэрыторыяй.

Іўе – невялікі астравок талерантнасці, бо спакон веку ў маляўнічым мястэчку Гарадзеншчыны была засяроджана вялікая колькасць нацыянальнасцяў рознага веравызнання, дзе кожнай з іх знайшлося тут месца. Разам з асобамі каталіцкага і праваслаўнага веравызнання, пражываюць у Іўі мусульмане і іўдзеі, у якіх на гэтай зямлі ёсць свае святыні. Іўе ўнікальна тым, што тут побач з праваслаўным храмам і каталіцкім касцёлам мірна суседнічае сінагога з мячэццю.

Дакладна вядома, што ў 1994 годзе ў Іўі пачала дзейнічаць царква Гаўрылы Беластоцкага, якая да таго, як стаць праваслаўным прыходам, прайшла доўгі цяжкі шлях. Праваслаўны храм з'явіўся ў памяшканні, якое ў пачатку мінулага стагоддзя было звычайнай мясцовай хатай. У пасляваенны час у яго сценах размяшчалася родадапаможная ўстанова, а крыху пазней – дзіцячы садок. І толькі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя памяшканне ўрачыста перайшло да праваслаўных, працягваючы выдатна функцыянаваць цяпер і збіраючы праваслаўных вернікаў пад адным дахам. Характэрна, што ў гонар мучаніка Гаўрылы ў Беларусі функцыянуе ўсяго два храмы, адзін з якіх размяшчаецца на Іўеўшчыне.

Да з'яўлення іўеўскай цэркаўкі праваслаўныя вернікі мястэчка вымушаныя былі ездзіць на службы ў суседнія населеныя пункты, што забірала шмат часу і сіл. Таму адкрыццё праваслаўнага храма ў Іўі стала сапраўдным цудам і падарункам для мясцовых вернікаў. У 90-я гады мінулага стагоддзя мошчы мучаніка Гаўрылы былі дастаўлены ў Беласток. Многія паломнікі Іўеўшчыны прысутнічалі на гэтым важнейшым рэлігійным мерапрыемстве і, уражаныя гэтым, вырашылі назваць прыход у гонар Гаўрылы. Жылы будынак перарабілі пад царкву і асвяцілі напярэдадні знамянальнага прыезду Патрыярха Алексія II.

Невялікая цэркаўка вельмі прыгожая знутры: выдатныя абразы, запамінальны іканастас. Найважнейшыя святыні храма – гэта абраз Гаўрылы Беластоцкага з часцінкай мошчаў і Казанскі абраз Прасвятой Багародзіцы, які пабываў у адкрытым космасе. Вядома, што Аляксій II блаславіў шэсць дзясяткаў вобразаў, накіраваных у крыжовы шлях вакол планеты Зямля. Гэта было вельмі ўрачыстае і запамінальнае мерапрыемства сусветнага маштабу.

Царква Гаўрылы Беластоцкага ў Іўі збірае пад сваім дахам дружную сям'ю мясцовых і прыезджых вернікаў, якія імкнуцца прыўнесці часцінку сябе ў функцыянаванне Дома Божага на шчодрай Іўеўскай зямлі.