Траецкі касцёл у вёсцы Друя

Гісторыя ўзнікнення Траецкага касцёла ў вёсцы Друя на Вiцебшчыне

Невялікая вёсачка пад назвай Друя размясцілася ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласцi, амаль на тым самым месцы, дзе мяжуе Беларусь i Латвія. Адным з першых культавых мураваных будынкаў на Браслаўшчыне стаў менавiта Траецкі касцёл, які адносіцца да помнікаў архітэктуры ў стылістыцы барока. Будынак касцёла з'яўляецца неад'емнай часткай цэлага комплексу старажытнага кляштара, які належаў некалi бернардынцам. Усе будынкі, якія ў яго ўваходзілі, узводзіліся ў перыяд з 1643 па 1646 гады за кошт Льва Сапегі. У склад комплексу ўваходзяць: жылая частка, брама з масiўнай агароджай і менавiта сам касцёл.

За перыяд свайго існавання касцёл іншы раз нёс страты ад шматлiкiх войнаў і некалькіх пажараў. Асабліва моцна касцёл пацярпеў ад пажару, які адбыўся ў 1944 годзе i распачаўся з-за авіябомбы. Быў вельмi пашкоджаны інтэр'ер храма. Пасля вайны касцёл зачынілі, і ён доўгі час выкарыстоўваўся не па прызначэнні. У ім размяшчаўся будаўнічы тэхнікум, затым тэхнічнае вучылішча. Праз некаторы час тут адкрылася вучылішча меліярацыі. Толькі ў 1990 годзе Траецкі касцёл вярнуўся вернікам. З таго часу ў iм распачаліся рэстаўрацыйныя работы.

Апісанне Траецкага касцёла на Браслаўшчыне

Касцёл Святой Тройцы ўяўляе сабой аднавежавую мураваную базыліку. Цэнтр фасада аздоблены вежай, якая складаецца з пяці ярусаў, завяршае каторую прыгожы купал. Ён дабудоўваўся крыху пазней у 1772 годзе. У агульных рысах будынак храма выглядае вельмі магутна са злёгку спрошчанымі формамі, што, безумоўна, з'яўляецца важкім адрозненнем ад другiх пабудоў эпохi позняга барока.

Інтэр'ер касцёла вызначаецца багатым напаўненнем. Тут шмат дэкаратыўных элементаў і лепкi, якія характэрны для стылю барока. Галоўны алтар храма будаваўся праз стагоддзе пасля ўзнікнення самога касцёла. Гэта, безумоўна, адлюстравалася і на стылістыцы алтара, які адносяць да позняга барока. Алтары па баках пабудовы яшчэ больш старыя і маюць нават некаторыя элементы архiтэктурнай стылiстыкi ракако. Фасад будынка поўнасцю праразаюць акенцы з карнізнымi паясамi і вуглавымі пілястрамі. У касцёле маецца вялікая колькасць калон, якія гарманічна спалучаюцца з аздабленнем акон.

З усходняго боку касцёла дабудаваны жылы будынак кляштару, якi складаецца з двух паверхаў. Ён фармiруе заслонены прамавугольны двор. Увесь комплекс закрыты мураванай агароджай з брамай, якiя выкананы ў стылістыцы позняга барока.

На сённяшні дзень касцёл адрэстаўраваны, мае прыгожы знешнi выгляд і адчынены для наведвання мясцовымi прыхаджанамi і шматлiкiмi турыстамi. Траецкі храм у вёсцы Друя з'яўляецца часткай некаторых экскурсійных маршрутаў па святых мясцінах Беларусі. Гэтыя туры садзейнчiцаюць таму, каб кожны з нас мог максімальна пашыраць свой культурна-гістарычны кругагляд, а таксама даведвацца шмат новага і цікавага ў працэсе экскурсіі. Наведванне Траецкага касцёла стане яскравым аздабленнем кожнага з прапанаваных экскурсійных маршрутаў, у якія ён уваходзіць.