Свята-Траецкі храм у вёсцы Чарэя

Свята-Траецкі храм у вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці – помнік архітэктуры, выкананы ў стылі ранняга барока. Пабудаваны ён быў у далёкім XVI стагоддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім на беразе Чарэйскага возера, якое ў народзе яшчэ называюць Белым. Таму і храм людзі сталі называць Белай Цэрквай. Да цяперашняга часу знешнняе аблічча царквы захавалася ў некранутым выглядзе.

Першапачаткова валодаў маёнткам Чарэя епіскап Міхаіл, а пасля ён быў перададзены ва ўладанне рода Сапегаў. Кіравалі яны тут амаль 250 год. Багдан Сапега пабудаваў на беразе гэтага возера на месцы будучай царквы базіліянскі корпус, які пасля быў разбураны. Пасля гэтага на яго месцы пабудавалі аднавежны храм, але і ён згарэў. Кажуць, што ў склепе царквы былі пахаваныя бацькі Льва Сапегі, але дакладнага падцверджання гэтаму няма.

Пра будаўніцтва Свята-Траецкага храма мясцовыя жыхары кажуць, што некалі Казіміру Сапегу, пасля падпісання прымірэння з Масквой, Іван Грозны падараваў ікону Міхаіла Архангела. Ён прывез яе ў Чарэю і загадаў спецыяльна для яе пабудаваць храм. Намаганнямі мясцовых жыхароў на беразе возера быў пабудаваны храм, які асвяцілі ў гонар Святой Тройцы. Таксама ў храме захоўвалася копія ўнікальнай іконы “Маці Божай Азнака”, якая была прывезена ў 1640 годзе.

Як сцвярджаў даследчык Р. Раманаў, гэта адзіны помнік архітэктуры ранняга барочнага стыля, які захаваўся, няхай і ў руінах. Даследчык таксама адзначаў непаўторную вытанчанасць сілуэта і ажурнасць дэкарыравання.

Цэрквы гэтага архітэктурнага стыля адрозніваюць ад іншых і ўмяшчальныя залы, прыкметныя здалёк званіцы, багатае ўбранства інтэр’ера. Таўшчыня сцен вежы – каля двух метраў. Зыходзячы з таго, што размешчаны храм на ўзвышшы і мае сцены такой таўшчыні, можна меркаваць, што выконваў ён функцыю не толькі царкоўную, але і абарончую ў самыя складаныя часы.

Да сённяшняга дня ўнутранае ўбранне храма не захавалася. Перажыла царква і цяжкія часы. З прыходам Савецкай улады будынак царквы сталі выкарыстоўваць як збожжасховішча, а пасля гэтага – як залу для заняткаў альпінізмам. Мяркуюць, што менавіта ў гэты час больш за ўсё і пацярпела знешняе аблічча храма.

У інтэр’еры храма пераважала строгасць і стрыманасць. Гэта прываблівала і прываблівае турыстаў з усёй Беларусі, якія цікавяцца архітэктурнымі помнікамі і стылямі і даследуюць да гэтага малавывучаныя помнікі.

Не так даўно храм у Чарэі быў уключаны ў дзяржаўную праграму па рэстаўрацыі, што дала надзею на тое, што ў хуткім часе ён набудзе свое першапачатковае аблічча і будзе прыдатны для правядзення там набажэнстваў, а таксама святкавання царкоўных урачыстасцяў.

Знаўцам архітэктуры, праваслаўнай культуры і традыцый неабходна наведаць гэта месца, каб у чарговы раз дакрануцца да прыгожага.