Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор у Брэсце

У горадзе над Бугам ёсць пешаходная вуліца Савецкая, якая вядомая кожнаму турысту. На ёй засяроджана мноства цікавых скульптур, бурліць жыццё ў кафэ і рэстаранах, кінатэатр прапануе новыя фільмы да прагляду. Недалёка ад гэтай галоўнай турыстычнай артэрыі горада размяшчаецца Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор. Ці вядома вам, што яго яшчэ завуць «Лунаючы храм»? Але пра ўсё па парадку.

Крыху гісторыі

Кажуць, што будаванне сабора ў Брэсце было запланавана яшчэ ў 1846 годзе. Але тады гэтай задумцы не наканавана было спраўдзіцца з-за дарагоўлі праекта. Час ішоў сваім парадкам, і першы камень у падмурак будучага галоўнага храма горада Брэста быў закладзены ў 1862 годзе. Актыўнае будаванне адбывалася ў перыяд з 1865 по1868 гады.

Над стварэннем сабора працавалі розныя майстры. Можа таму, што Брэст размешчаны на мяжы, усе яны былі з розных месцаў. Можа, і не таму. Кожны выконваў свой фронт працы. Так, мясцовыя майстры займаліся малярнымі працамі, а таксама тынкавалі сабор. Цагляны мур даручылі майстрам з Чарнігаўскай губерні. А абразы для сабора і царкоўнае начынне стваралі ў Маскве.

У выніку сабор упрыгожваюць пяць купалаў. Вакол храма – выдатныя зялёныя насаджэнні, у двары пануюць супакой і гармонія.

Характэрна, што Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор у Брэсце ніколі не зачыняўся. У храме праводзіліся толькі рэстаўрацыйныя працы ў 1886 годзе, а таксама ў 1988 годзе.

Спадчына сабора

Турыстам цікава будзе пазнаць пра тое, што ў саборы захавалася вельмі багатая спадчына. Тут можна дакрануцца да часціц мошчаў мноства святых. Сярод якіх – часціцы мошчаў Апанаса Брэсцкага. Вядома, што яны былі вывезены за межы Беларусі, але потым былі павернуты ў сабор і знаходзяцца там да сённяшняга дня.

У сценах Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора адбылася вельмі значная для ўсёй Беларусі падзея. Вядома, што копію крыжа Ефрасінні Полацкай выканаў у 1997 годзе брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч. У гэтым жа годзе адбылося асвячэнне гэтай рэліквіі ў галоўным храме Брэста.

Чаму «лунаючы храм»

Вернемся да пытання пра тое, чаму брэсцкі сабор называюць лунаючым. Каб даведацца пра  адказ на гэта пытанне, трэба абавязкова адправіцца паглядзець на сабор вечарам. Дзіўна, але факт, падсвятленне храма стварае такое ўражанне, што Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор лунаючы, як - быццам узвышаецца над зямлёй.

Гэта не толькі цікава назіраць, гэта яшчэ і прыгожа

Наведванне Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора можа быць уключана ў экскурсійныя маршруты, а таксама ў індывідуальныя туры. Вы назаўжды застанецеся пад уражаннем ад убачанага. Вам, без сумневу, захочацца паглядзець храм як у дзённы, так і ў вечаровы час. Выберыце Брэст у якасці аднаго з месцаў абавязковых да наведвання, і вы пра гэта ніколькі не пашкадуеце.