Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Богіна

Богіна – невялікая вёсачка на Віцебшчыне, якая размяшчаецца на двух берагах аднайменнага возера Богінскае. Не складана здагадацца, што менавіта ад назвы возера і пайшла назва вёскі. Невядома, калі сустракаецца першае пісьмовае ўзгадванне пра яе. Менавіта з-за таго, што вёска размешчана на двух берагах возера, каб з аднаго берага дабрацца да другога, жыхары спачатку перапраўляліся ўплаў. Затым, для выгоды, яны пабудавалі мост, які служыць для пераправы ў вёсцы і па сённяшні дзень.

Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Богіна Віцебскай вобласці была прыкладна пабудавана ў 1881 годзе. Размешчана яна на высокім беразе возера Богінскае, у вельмі маляўнічым месцы. Дакладных звестак, ці была яна пабудаваная ў гэтым годзе, ці ж у гэты год яе асвяцілі і правялі першае богаслужэнне, няма. Пра гэтую дату нагадвае толькі кампазіцыя “1881”, выкладзеная з мелкіх каменчыкаў у двары царквы. Аднак ёсць у гэтым і свае супярэчнасці, паколькі ў некаторых гістарычных дакументах можна ўбачыць, што царква была пабудаваная ці асвячоная толькі ў 1892 годзе, і надпіс з каменчыкаў быў выкладзены менавіта гэты. У любым выпадку, пераканацца ў даце пабудовы царквы можна, толькі наведаўшы яе і ўбачыўшы на свае вочы гэтыя надпісы. Асвячона царква ў гонар Покрыва Найсвятой Багародзіцы.

У гады Першай Сусветнай вайны ў вёсцы вяліся вельмі актыўныя баявыя дзеянні, падчас якіх загінула вельмі шмат салдат, афіцэраў і мясцовых жыхароў. У гонар памяці загінуўшых у гады вайны ў царкве ўсталяваны памятныя дошкі. Ужо традыцыйным стала правядзенне малітвенных набажэнстваў у памяць пра тых, хто пайшоў з жыцця ў тыя гады.

Калі разглядаць пабудову царквы з архітэктурнага пункту гледжання, то ўзведзена яна ў рэтраспектыўна-рускім стылі. На першы план выступаюць званіцы, малітоўная зала, апсіды. Асабістую прыгажосць надае царкве чатырохсхільны дах.

У сценах царквы захоўваюцца ўнікальныя старажытныя іконы: “Маці Божая з немаўляці” – гэта ікона XVIII стагоддзя, якая была перпнесена з зачыненай царквы вёскі Каз’яны Браслаўскага раёна ў 1967 годзе; “Георгій Пераможца” і “Іосіф з немаўляці”, якія былі створаныя на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў і падараваны Свята-Пакроўскай царкве.

Толькі ўвайшоўшы ўнутр царквы, адразу апынешся ў неверагоднай атмасферф спакою і прымірэння. Уваход у храм і прылеглая тэрыторыя знаходзяцца ў выключным парадку. Ён падтрымліваецца пры дапамозе прыхаджан. Вясной яны робяць яе неверагодна прыгожай, высаджваюць кветкі, якія не толькі ўпрыгожваюць тэрыторыю, але і ствараюць прыемны пахучы водар.

Свята-Пакроўская царква натхняе сваёй прыгажосцю, дапамагае задумацца над многімі цяжкасцямі, адужэць духам, падзякаваць Богу і папрасіць пра жаданае. Гасцям Віцебшчыны абавязкова трэба наведаць гэта святое месца. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца царква ў турыстаў і людзей, хто прыязджае сюды падчас царкоўных святаў і ў летні час, калі шмат турыстаў адпачывае на Браслаўскіх азёрах.