Свята-Мікольскі манастыр у Магілёве

Геаграфічнае размешчанне

Магілёў – горад абласнога значэння на ўсходзе Беларусі.

Гістырачыныя звесткі

Датай заснавання горада лічыцца 1267 год. Назву горад атрымаў ад прозвішча заснавальніка магілёўскага замка  - Льва Данілавіча Магілы. Аднак існуе легенда, згодна якой горад быў названы ў сувязі з находжаннем у яго ваколіцах могілкаў багатыра, які пацярпеў ад рук некалі каханай ім дзяўчынкі, якая пасля гэтага стала жонкай багацея. Курган у гонар асілка назвалі “Магіла Льва”, а прылягаючую тэрыторыю Магілёвам.

Насельніцтва

Насельніцтва Магілёва складае каля 378 тысяч чалавек.

Свята-Мікольскі манастыр

Адной з найбольш вядомых славутасцей Магілёва з’яўляецца Свята-Мікольскі манастыр.

Гісторыя Свята-Мікольскага манастыра пачынаецца з ўзвядзення драўлянай царквы ў 1637 годзе. Ужо пры ёй быў заснаваны жаночы манастыр. Праз дзевяць год вернікамі Магілёва быў атрыманы дазвол на будаўніцтва неацяпляемай каменнай царквы. Работу вызываліся спансіраваць самі прыхаджане. Грамата, якая была атрымана ад караля, замацоўвала за кіраўніцтвам царквы абсалютнае права валодання манастыром і змяшчала дазвол на правядзенне царкоўных кірмашоў на святы, прысвечаныя Святому Мікалаю. Дакумент захоўваўся ў царкве амаль да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Жаночы манастыр праіснаваў да 1719 года. Пасля гэтага на дваццаць пяць гадоў будынак быў аддадзены пад манастыр мужскі, а пасля і зусім зачынены.

На працягу XVII-XVIII стагоддзяў ішло фарміраванне архітэктурнага комплекса Свята-Мікольскага манастыра, які пазней быў абнесены агароджай. На прылеглай тэрыторыі размяшчаюцца храм, Ануфрыеўская царква, жылы дом і званіца.

Нікольская царква пабудаваная ў стылі самабытнага беларускага барока. Храм мае тры нефа і тры апсіды базілікі. Дамінантай царквы з’яўляецца лукавічны купал, узведзены на васьмігранны светлавы барабан. Ва ўнутраным упрыгожванні царквы асабіста выдзяляецца іканастас. Ён мае чатыры ярусы і дэкарыраваны пазалотай.

Ануфрыеўская царква служыла для набажэнстваў у зімовы перыяд, бо каменны будынак асноўнага храма не ацяпляўся. Кампазіцыя “цёплай” царквы завершана купалам на цыліндрычным барабане. Асвячэнне Ануфрыеўскага храма адбылося ў сакавіку 1991 года. Амаль да 1995 года, пакуль да галоўнага храма не было падключана ацяпленне, тут вяліся важныя пасяджэнні Беларускай праваслаўнай царквы.

Жылы дом, які знаходзіцца на поўдні агароджанага комплекса, мае прамавугольную форму. Аднапавярховы будынак у XVII стагоддзі выконваў функцыю шпіталя.

Недалёка ад жылога дома стаіць будынак званіцы. Двух’ярусная званіца мае квадратную форму і шатровы дах. На першм ярусе няма вокнаў, а па вуглах размешчаны пілястры. Другі ярус вырашаны ў выглядзе шасцігранніка з арачнымі вокнамі.

Самыя цяжкія часы царкоўнаму комплексу давялося перажыць у даваенныя гады, калі ў 1937 годзе ў сценах храма размяшчалася турма. Аднак і пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны будынак не адразу вярнулі вернікам. У 1946 годзе там размяшчалася кніжная база. Толькі з пачатку 1990-х гадоў пачаліся рэстаўрацыйныя работы, якія хоць і марудна, але ўсё ж прывялі да адраджэння праваслаўнай святыні і аднаўлення дзейнасці храма і манастыра.