Стацынарная выстава ў доме Пятра Першага «Прагулка па Ніжне-Пакроўскайу Полацку»

Даволі свежая экспазіцыя пад назвай «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» была створана ў 1998 годзе і размясцілася ў доме Пятра Першага па полацкай зямлі. Падобнай стацынарнай выставы не знайсці. Пры яе стварэнні за аснову бралі адну з самых каштоўных экспазіцый 1910 года – «Даведнік па гораду Полацку», які ствараўся ў сувязі з пераносам мошчаў св. Еўфрасінні Полацкай з  Кіева ў Полацк.

Дом Пятра Першага, які з’яўляецца каштоўным гісторыка-культурным помнікам XVII стагоддзя, быў узведзены ў канцы 1692 года ў папулярнай у той час стылістыцы барока. Гэты будынак быў месцам, дзе пэўны час жыў найвялікшы з рускіх кіраўнікоў у час вайны Паўночнай кааліцыі са Швецыяй за валоданне прыбалтыйскімі землямі 1700-1721 гадоў, вядомай зараз як «Паўночная вайна». Праз некаторы час пабудова раз-пораз падвяргалася шматлікім перабудовам і ператварэнням. Яна выканана ў стылі барока і ўяўляе сабой будынак, які складаецца з аднаго паверха няправільнай прамавугольнай формы. Уваходныя дзверы упрыгожвае арнамент – разьба па дрэве. Такім жа чынам дэкарыраваны вокны і фасад будынка.

Працяглы перыяд часу ў доме Пятра Першага знаходзілася бібліятэка для дзяцей імя Льва Талстога. У сувязі з гэтым фактам быў устаноўлены помнік гэтаму вялікаму пісьменніку недалёка ад дома.

Апісанне выставы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» у Полацку

Неардынарнасць дадзенай выставы заключаецца ў тым, што яна з’яўляецца першай і, нават, адзінай і ўнікальнай на беларускіх землях, што прысвечана невялікай частцы гісторыі пэўнай вуліцы ў канкрэтны часовы прамежак 1910 года.

Вуліца, на якой базіруецца выставачная экспазіцыя, называлася Ніжне-Пакроўскай ужо ў 1787 годзе. Яе назва наўпрост звязана з узвядзеннем на ўскраіне гэтай вуліцы Пакроўскага храма, будынак якога не аднойчы згараў. На працягу доўгага часу яго імкнуліся аднавіць, але ў першапачатковы выгляд святыню прывялі толькі ў наш час.

Ніжне-Пакроўская вуліца – гэта цэлых 97 кв. м. гісторыі. Уся выставачная экспазіцыя сладаецца з больш за 200 музейных экспанатаў. На выставе можна даведацца, якія людзі жылі тут у той час, якім было іх паўсядзённае жыццё з дня ў дзень: што яны насілі, чым сілкаваліся, што рабілі, якімі спосабамі лячылі хворых. Таксама, акрамя быту людзей, на выставе можна пазнаёміцца з цікавым старажытным інтэр’ерам, які існаваў у той час унутры мяшчанскіх і дваранскіх дамоў. Па даведніку таксама былі адноўлены: аптэка, банк, гасцініца і «Гандаль Мінца». Кожная з экспазіцый прадстаўлена ў выглядзе рэдкіх старажытных прадметаў, якія імкнуліся стварыць максімальна дакладна паводле даведніка Полацка таго часу.

Дом Пятра Першага, як і сам выставачны комплекс Полацка, прываблівае большасць турыстаў, якія адпачываюць у гэтых краях. Экскурсія по цікавых экспазіцыях гэтай вядомай пабудовы ўключана ў некаторыя турыстычныя маршруты. Многіх пацягне гэты невялікі загадкавы будынак, бо ён захоўвае ў сабе нямала таямніц, якія, магчыма, камусьці з вандроўнікаў атрымаецца разгадаць.