Сафійскі сабор у Полацку

Гістарычная хроніка ўзнікнення полацкага Сафійскага сабора

 

Адным з самых старажытных сярод беларускiх і ўсходнееўрапейкiх населеных пунктаў лiчыцца Полацк, які ўпамiнаўся ў летапiсах ужо ў 862 годзе. Магутнае Полацкае княства было ў свой час цэнтрам развіцця культуры і рамёстваў.

Ужо ў сярэдзіне XI стагоддзя на тэрыторыі Полацка быў пабудаваны Сафійскі сабор. Ён стаў трэцім падобным храмам на славянскіх землях. Сабор з'яўляецца максімальна дакладнай копіяй святога храма з Візантыі. Полацкi сабор стаў першай мураванай святыняй у межах Беларусі.

У перыяд Паўночнай вайны ў пачатку XVIII ст. у будынку храма знаходзіўся склад з порахам, які праз некаторы час выбухнуў. Пасля выбуху ад выдатнага сабора мала што засталося, і ў такім непрывабным разбураным выглядзе ён прастаяў больш за 25 год.

Аб тым, як першапачаткова выглядаў храм, няма адназначных версій. Адныя гісторыкі сцвярджаюць, што ён быў пяцiкупальным, хтосьці лічыць, што сямiкупальным. Дакладна вядома толькі інфармацыя пра тое, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя храм быў цалкам перайначаны: галоўны фасад сталі ўпрыгожваць новыя вежы, быў надбудаваны верх. Пры дапамозе вядомага архітэктара Глаўбіца храм быў перабудаваны ва ўніяцкі сабор з барочным аздабленнем.

У перыяд страшэннай вайны з Напалеонам Банапартам магутная французкая армiя выкарыстоўвала сабор у якасці стайнi.

У 1839 годзе сабор стаў належаць праваслаўным. Але, праз некаторы час, у першай палове XX ст. храм быў зачынены, а ў яго сценах стаў размяшчацца краязнаўчы музей.

 

Апісанне полацкага Сафійскага сабора

 

Сёння Сафійскі сабор з'яўляецца першым помнікам з характэрнымі рысамі, уласцівымі тыпавому мастацтву полацкiх зямель. Пасля аднаўлення будынка, перад наведвальнікамі храма паўстала статная пабудова ў стылістыцы віленскага барока з перайначаным фасадам, выдатнымi дабудовамi і пераробленым інтэр'ерам. Усярэдзiне храма з'явіліся аздабленнi з лепкi, разныя карнізы, змяніўcя яго колер. На перагародцы алтара можна ўбачыць дакладную копію «Тайнай вячэры», якая добра захавалася да нашых дзён.

Пасля пабудовы Сафійскага сабора на полацкай тэрыторыі перыядычна з'яўляліся помнікі, у каторых назiралася тэндэнцыя стылістыкі архітэктуры XII стагоддзя.

Цяпер аднаўленне сабора скончылася, пасля чаго тут была адкрыта вялікая канцэртная зала з арганам. Кожны год у гэтым памяшканнi ў сярэдзіне вясны і ў канцы восені праходзяць фестывалі камернай музыкі. На цiкавыя выступленнi тут збiраюцца знакамітыя арганісты з розных краін свету. Храм адносіцца да культурна-гістарычнага музея-запаведніка Полацка. Недалёка ад будынка сабора знаходзiцца знакамiты Барысаў камень.

Штогод 5 чэрвеня - данiна памяцi Еўфрасінні, калi ў саборы праводзіцца праваслаўная служба. Крыху пазней ад храма да Спаса-Еўфрасiннеўскага манастыра iдзе працяглы хрэсны ход.

Гэты выдатны храм і яго сумежныя пабудовы можна ўбачыць падчас экскурсійнага тура, які дапаможа кожнаму з нас наведаць не адну святыню краю, каб узбагаціць свой духоўны свет новымі ўражаннямі.