Сабор Раства Багародзіцы ў горадзе Глыбокае

Гісторыя ўзнікнення сабора Раства Багародзіцы ў горадзе Глыбокае на Вiцебшчыне

 

У Віцебскай вобласці, у горадзе Глыбокае, знаходзiцца сабор Раства Багародзіцы. Першапачаткова гэта быў каталіцкі храм, які называўся касцёлам Успення Дзевы Марыі і адносіўся да ордэна кармелітаў. Сабор Раства Багародзiцы размясціўся ў цэнтры гарадской плошчы.

Гістарычны шлях узнiкнення сабора цягнецца ажно з часоў Еўфрасінні Полацкай, калі хрысціянства актыўна развівалася і квітнела на гэтых землях. У дакументах афіцыйна пацверджана, што ў Глыбокім у 1552 годзе нават існаваў праваслаўны сабор. Але з надыходам XVII стагоддзя, калі ўладальнікам горада стаў Іосіф Корсак, у сувязі з сітуацыяй у краіне ён вымушаны быў прыняць каталіцкую ўнію. Пасля чаго ў горад былi запрошаны шматлiкiя прадстаўнікі ордэна кармелітаў, пры дапамозе каторых у 1639 годзе распачалося актыўнае будаўнiцтва мураванага храма. Але ў хуткім часе Іосіф памёр, і новыя ўладальнікi гэтых зямель, якія атрымалі іх у спадчыну, скончылi будаўніцтва. Узвядзенне сабора завяршылася ў 1654 годзе.

У 1878 годзе касцёл быў перададзены праваслаўнай царкве, тады яго асвяцiлi як храм Раства Найсвяцейшай Багародзіцы.

З некаторых гістарычных звестк вядома, што на працягу 10 дзён у будынку кляштара пры храме пражываў сам Напалеон Банапарт. У яго засталіся асаблiва станоўчыя ўражанні аб праведзеным там часу. Напалеон вельмі шкадаваў, што не можа забраць з сабой у Францыю беларускi цуд. Паводле яго словаў, такое архітэктурнае тварэнне не сорамна паказваць людзям.

 

 Апісанне сабора Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў горадзе Глыбокае

 

Храм з'яўляецца адной з першых пабудоў, якія адносяцца да архітэктурнага стылю віленскага барока. Шматлiкiя гісторыкi мяркуюць, што гэты храм вельмі своеасаблівы і незвычайны, таму што на фоне іншых еўрапейскіх пабудоў гэтага стылю вельмі складана знайсці такі ж сабор з чатырма вежамі.

Інтэр'ер храма аздоблены ляпным арнаментам. Акрамя таго, усе сцены і столь сабора пакрыты фрэскамі. На жаль, фрэскі да нашых дзён не захавалiся, бо іх страцілі падчас перебудовы касцёла ў царкву. У гэты перыяд у храме быў пастаўлены іканастас. Галоўнай каштоўнасцю сабора з'яўляецца дакладная копія цудатворнага абраза Маці Божай, якi быў прывезены ў 1911 годзе з Карэі. Выява Багародзіцы зроблена пры дапамозе алейных фарбаў на кіпарысавай дошчачцы. Унутр абраза былі ўкладзены часціцы мошчаў некаторых Божых угоднікаў і невялічкія кавалачкі ваты, якія былі асвячоны ў трох розных святых месцах. Абраз нават абмылі вадой са святой ракі Iардан. Гэты абраз з даўнiх часоў вядомы як цудатворны, якi здольны нават дапамагчы цяжкахворым людзям.

На сённяшні дзень прыход сабора Раства Багародзіцы можна назваць самым папулярным ва ўсёй Полацкай епархіі. На базе сабора працуе нядзельная школа, дзіцячы і прафесійны хор, а таксама маецца праваслаўная бібліятэка. Не так даўно, у 2012 годзе, навучэнцы нядзельнай школы пасадзілі малады садок каля сабора, які назвалi садам Малітвы.