Ракаўскае прадмесце ў Мінску

Ракаўскае прадмесце — адзін з найстаражытнейшых гістарычных раёнаў Мінска. Толькі ўявіце: яго забудова пачалася ў далёкім XI стагоддзі! Зрэшты, канчаткова яна сфармавалася значна пазней. Вуліца Ракаўская, якая складае аснову раёна, надзейна схавана ад вачэй турыстаў. VETLIVA раскажа больш пра гэты гістарычны цэнтр горада і пра тое, што тут можна паглядзець.

Гісторыя Ракаўскага прадмесця ў Мінску

Раён пачаў фармавацца ў XI стагоддзі. Менавіта на тэрыторыі Ракаўскага прадмесця знаходзіліся самыя старыя вуліцы гэтага горада — Няміга, Завальная, Замкавая, Падзамкавая. Сам раён уяўляў сабою адзін з пасадаў, вынесеных за межы Мінскага дзяцінца.

VETLIVA расказвае: калі вы ўжо крыху забылі школьны курс гісторыі, нагадаем, што пасадам звалася тэрыторыя за межамі княжага, баярскага ці царкоўнага селішча. А дзяцінцам як раз называлася гарадское ўмацаванне, своеасаблівы замак, дзе за ўмацаванымі сценамі жыла шляхта.

Аснову прадмесця складала вуліца Ракаўская, якая, як вынікае з яе назвы, вяла ў кірунку да Ракава — вёсцы пад Мінскам, вядомай дзякуючы сваёй гаючай крыніцы і касцёлу. Канчатковае архітэктурнае аблічча славутасці Мінска склалася да XVII стагоддзя. Тады раён засялялі мясцовыя яўрэі — гандляры і рамеснікі.

Да XX стагоддзя раён ператварыўся ў фабрычна-завадскі. Менавіта тут размяшчаліся абутковыя фабрыкі «Праца» і «Скараход». Апошняя была знакамітая тым, што тут выраблялі абутак для войска. Тут жа размяшчаліся знакамітыя за мяжой фабрыкі Эпштэйна і Шыфмановіча. У былой фабрыцы Шыфмановіча з 1918 г. размясціўся хлебазавод № 1, які і цяпер з'яўляецца візітнай карткай раёна.

Цікавы факт ад VETLIVA: вуліца Кастрычніцкая, якая з'яўляецца цяпер адной з самых цікавых у Мінску дзякуючы сваім графіці, канцэптуальным барам і арт-прасторам, яшчэ зусім нядаўна таксама была глухой завадской вулачкай. Пакуль на яе тэрыторыі не прайшоў найцікавейшы фэст Беларусі пад назвай Vulica Brazil. 

Самым трагічным для Ракаўскага прадмесця стала XX стагоддзе. Паколькі аснову мясцовага насельніцтва складалі яўрэі, менавіта тут пасля было ўтворана сумна вядомае мінскае гета, у якім загінулі больш за 100 тысяч ні ў чым не вінаватых яўрэяў…

Сам раён падчас вайны практычна не пацярпеў, а вось у пасляваенны час некалькі гістарычных хат на Ракаўскай вуліцы былі знесены, і замест іх узвялі новабудоўлі. 

Сучаснае аблічча і славутасці Ракаўскага прадмесця

Цяпер на тэрыторыі раёна размешчана некалькі сапраўды гістарычна важных і добра захаваных выбітнасцяў Менска (з 50 цікавымі месцамі па версіі VETLIVA вы можаце азнаёміцца ў нашым артыкуле). З іх варта адзначыць:

  • Петра-Паўлаўскую царкву. Храм быў пабудаваны ў 1611-1613 гадах, і ў народзе царкву звалі «жоўтай» (па колеры яе сцен). Храм вядомы не толькі дзякуючы таму, што ён адзін з найстаражытнейшых у сталіцы. Ён з'явіўся ў Мінску ў няпросты час: каталіцкая канфесія была супраць будаўніцтва праваслаўнай царквы, а ўніяты і зусім уладкоўвалі набегі на манастыр, які быў пабудаваны разам з царквой. Падчас вайны з Напалеонам у яго сценах размясціўся лазарэт, затое ў канцы XIX стагоддзя ён быў цалкам перабудаваны. І, нягледзячы на атэістычны савецкі час, стаіць тут і дагэтуль.

  • Будынак былой сінагогі. Цяпер будынак №17 па Ракаўскай вуліцы з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, яго плануюць адрэстаўраваць і размясціць на першым паверсе Музей гісторыі горада Мінска і кафэ з беларускай нацыянальнай кухняй.

Лайфхак ад VETLIVA: калі вы не можаце жыць ад дранікаў, крамбамбулі і іншых каларытных нацыянальных страў, вам сапраўды спатрэбіцца наш гастранамічны гайд.

  • Стары хлебазавод. На тэрыторыі хлебазавода праводзіцца маштабная рэканструкцыя. Шматлікія будынкі будуць перабудаваны, аднак фасады застануцца без змен, паколькі яны з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

  • Вуліцу Нямігу. Няміга з'яўляецца адной з самых папулярных турыстычных вуліц у Мінску. Калі будзеце ў сталіцы ўпершыню — рэкамендуем скарыстацца нашым гайдам па Мінску.

Ракаўскае прадмесце — цудоўнае, утульнае і такое самабытнае. А пасля рэканструкцыі яно зайграе новымі фарбамі і стане сапраўдным турыстычным цэнтрам Мінска.

Крыніца фота: https://ru.wikipedia.org/