Піраміды ў Віцебску

Геаграфічнае размяшчэнне

Абласны цэнтр Віцебск размешчаны на паўночным усходзе Беларусі. У горадзе працякаюць дзве ракі – Заходняя Дзвіна і Віцьба. Ад сталіцы Беларусі да Віцебска ляжыць адлегласць у 300 км.

Гістарычныя звесткі

Першае згадванне аб Віцебску мае Маскоўскі летапісны звод. У 1021 годзе гаворыцца аб перадачы горада Яраславам Мудрым Брачыславу Ізяслававічу. Далей Віцебск чакалі багатыя на падзеі часы: цяжкія адносіны з Полацкім княствам, ўваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай і пераход да Расійскай Імперыі пасля першага падзелу РП. Савецкая ўлада ўнесла свой уклад у гісторыю горада, пасля чаго Віцебск стаў належаць Беларускай ССР. У нашы дні Віцебск – культурная сталіца Беларусі, з багатай гісторыяй і найпрыгожымі гарадскімі краявідамі.

Насельніцтва

У цяперашні час у Віцебску пражывае больш за 376 тысяч чалавек.

Славутасці

 Для многіх турыстаў, якія наведваюць Віцебск, будзе дзіўна даведацца, што ў гэтым горадзе ёсць свае піраміды. І гэта не жарт. Па вуліцы Леніна, 26, у маі 2012 года адкрылі першую піраміду гандлёва-забаўляльнага комплексу «Марка-Сіці». Ідэя стварэння пірамід належыць камандзе вядомага ў Беларусі вытворцы абутку ТАА «Марка». Аўтар праекта – Андрэй Уладзіміравіч Ільінаў.

Першапачаткова праект стварэння пірамід задумваўся, як падзея да юбілею міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Адкрыццё гандлёва-забаўляльнага цэнтра планавалася правесці разам з уводам у эксплуатацыю падземнага пераходу па вуліцы Леніна, які вядзе да Летняга Амфітэатра. Аднак на момант 1 ліпеня 2011 года задума не была ажыццёўлена.

Комплекс пірамід у Віцебску складаецца з адной вялікай піраміды, вышыня якой 26 м, і дзвюх пірамід паменш, якія ўзвышаюцца на 14 м. Гандлёва-забаўляльны цэнтр – гэта васьміузроўневая канструкцыя, якая займае плошчу ў 55 тысяч квадратных метраў, што супастаўна з плошчай сямі палёў стадыёна «Дынама» ў сталіцы Беларусі. Паверхі гандлёвай пляцоўкі  пранумараваны ад -3 да 4, падзяляючыся адпаведна на падземную і наземную часткі пабудовы.

У пірамідах гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Марка-Сіці» размешчаны крамы, буцікі, кафэ, салоны прыгажосці. Для дзяцей маецца сучасная вялікая гульнявая пляцоўка. Паркінг «Марка-Сіці» займае два ўзроўні і разлічаны на 300 месцаў.

Над шкленнем працавала каманда спецыялістаў, якая займалася абліцоўваннем будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Шклопакеты для пірамід у Віцебску вырабляў Санкт-Пецярбургскі завод па нямецкай тэхналогіі. Паводле гарантыі вытворцы, такое шкло не баіцца ні граду, ні нават цэглы, калі б яна прыляцела з неба. Аднак канструкцыя са шкла, бетону і металу ўнікальная не толькі сваёй складанай архітэктурай. Галоўная піраміда комплексу пабудаваная ў адпаведнасці з інавацыйнымі энергазберагальнымі тэхналогіямі: спецыяльнае шкло ў спякоту захоўвае ў памяшканні прахалоду, а ў маразы скарачае спажыванне энергіі на абаграванне.

 Піраміды ў Віцебску – гэта не толькі аб'ект шопінгу і цэнтр цікавага баўлення часу, але і важны элемент сучаснай архітэктуры.

Крыніцы фота:   https://marko-siti.tam.by/,   http://fotokto.ru/https://photoclub.by/