Перавернутая хата ў Дукоры

Падмануць шматлікія чалавечыя пачуцці даволі лёгка, але, каб ашукаць сам мозг, трэба яшчэ паспрабаваць. Аднак менавіта так адчувае сабе наш галоўны разумовы апарат у перавернутай хаце пад Мінскам. І хоць аналагічных пабудоў у свеце досыць, у Беларусі такая хата-пярэварацень пакуль існуе ў адзіным экземпляры.

Перавернутая хата: гісторыя

Традыцыя прывозіць дзівоцтвы з розных краін павялася яшчэ з часоў Радзівілаў, Тышкевічаў, Агінскіх і іншых прадстаўнікоў знакамітых шляхецкіх дынастый Беларусі. Так, напрыклад, хадзілі чуткі, што ў палацы Пуслоўскіх была шкляная «падлога-акварыум» з экзатычнымі рыбкамі — нават калі гэта і праўда, ідэю гаспадары замка відавочна прывезлі з-за мяжы. Ды і бульба не так ужо і даўно стала асновай нацыянальнай беларускай кухні  — яна з'явілася тут толькі ў XVII стагоддзі.

Лічыцца, што першая хата «дагары нагамі» з'явілася зусім нядаўна — у 2007 годзе, у польскім горадзе Шымбарк.

Цікавы факт ад VETLIVA: аднак насамрэч канструкцыі падобнага тыпу дэманстраваліся і раней. Напрыклад, у экранізацыі рамана амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга «Асабняк “Чырвоная ружа”» героі фільма якраз ідуць па пакоі, дзе мэбля прымацавана да столі, а люстры замацаваны на падлозе так, быццам звісаюць знізу ўгару.  

У адрозненне ад «Дукорскага маентка», ініцыятыва аўтара першай хаты-пярэвараценя Даніэля Чапеўскага несла галоўным чынам не мэту прыцягнуць турыстаў. Гэта быў вобразны намёк на тое, што сучасны свет устаў з ног на галаву. Яго галоўнай жамчужынай стала экспазіцыя прац польскіх мастакоў на актуальныя тэмы голаду, фашызму, камунізму, экалагічныя катастрофы і іншыя праявы дзейнасці чалавека. Калі ў ёй пабываў наш зямляк — Іван Гумоўскі, генеральны дырэктар ЗАТ «Пухавіцкі аграпродукт» — ён загарэўся ідэяй пабудаваць нешта падобнае і ў Беларусі. І неўзабаве яго планам наканавана было спраўдзіцца.

Перавернутая хата ў Беларусі з'явілася зусім нядаўна, у 2015 годзе. Яе галоўная асаблівасць і адрозненне ад іншых падобных збудаванняў заключана ў тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў архітэктары абапіраюць перавернутую канструкцыю на крыжавіну, створаную асноўным каньком і канькамі папярочных мансардных выступаў. У дукорскай перавернутай хаце мансард няма. Другой унікальнай асаблівасцю з'яўляецца тэхналогія кладкі лінолеума на … столь.

Хата-пярэварацень у Беларусі і эфект, які яна выклікае

Такім чынам, што ж адбываецца з чалавекам, калі ён апыняецца ўнутры? Не тое, што перасоўвацца — нават стаяць на быццам бы няроўнай падлозе цяжка. Вестыбулярны апарат бунтуе, мозг спрабуе ўсвядоміць, чаму зямля і столь раптам памяняліся месцамі — і не можа. Ствараецца ілюзія парушанай гравітацыі, якая выяўляецца ў тым, што чалавек раптам «п'янее», апыняючыся не ў стане зрабіць і некалькі крокаў па прамой.

Лайфхак ад VETLIVA: для таго, каб згладзіць нечаканыя эфекты, рэкамендуецца глядзець на… ваду. Даніэль Чапеўскі, стваральнік той самай першай хаты ў Польшчы, прыдумаў ставіць на падлогу (яна жа столь) шыракагорлую пасудзіну з вадой. Калі нават бакавым зрокам чалавек бачыць роўную паверхню, яго арганізм супакойваецца.

Паспрабуйце пераадолець свой арганізм — бо ў дзіўным будынку можна зрабіць сапраўды зрываючыя дах (у літаральным сэнсе слова) фатаграфіі!

Экскурсія па перавернутай хаце

Комплекс «Дукорскі маёнтак» знаходзіцца ўсяго ў 30 км ад Мінска, а значыць, дабрацца да перавернутай хаты ў Дукоры нават сваім ходам не складзе працы. І ўсё ж анімацыйная экскурсія вам адназначна запомніцца больш. Гасцей сустракаюць конным эскортам і залпам з гарматы — тут мімаволі адчуваеш сабе важнай персонай! Вам пакажуць майстэрства валодання шабляй, дадуць паспрабаваць самагонку (як у Дудутках і комплексе «Наносы-Наваселле», у Дукоры яе вырабляюць абсалютна легальна), правядуць майстар-клас па сярэднявечных танцах. Ну а вішанькай на торце стане, вядома ж, выпрабаванне на трываласць унутры хаты-пярэвараценя. І паверце: вы вернецеся дадому, перапоўненыя жывымі ўражаннямі і яркімі эмоцыямі!