Парк культуры і адпачынку г. Наваполацка

Парк культуры і адпачынку ў Наваполацку быў адкрыты 1 ліпеня 1967 г. i адразу стаў любімым месцам адпачынку для дзяцей. На сённяшні дзень парк - гэта не толькі атракцыёны, але гэта яшчэ і месца для заняткі спортам і проста актыўнага адпачынку. У парку маецца 11 атракцыёнаў, шматлікія крэатыўныя лаўкі, 3 дзіцячыя пляцоўкі, цір, сцежка здароўя, спартыўна-трэнажорная пляцоўка, валейбольная пляцоўка, «Дрэва кахання».

Вялікія надзеі гараджане ўскладаюць на акультурванне набярэжнай Заходняй Дзвіны. З парку адкрываецца прыгожы від на раку. Ужо ўсталяваная драўляная лесвіца, якая вядзе да вады і расчышчана прыбярэжная тэрыторыя.