09:00 - 19:00 (MSK)
Пошук па сайте
Вобласць / Рэгіён:
Медыцынскія профілі:
Медыцынскія паслугі:

Помнік Сямёну Зорычу

Помнік Сямёну Зорычу

Шклоў, 213010, г. Шклоў, Магілёўская вобласць, гарадскі парк

Скульптуры, помнікі, мемарыялы

Помнік былому гаспадару Шклова, графу Зорычу, паставілі да рэспубліканскіх "Дажынак". Скульптар паказаў яго ў выглядзе асветніка: адухоўлены твар, стос чарцяжоў пад пахай. Сапраўды, гэты ваяка-авантурыст, серб па паходжанні, які атрымаў Шклоў ад расійскай царыцы Кацярыны II, нямала зрабіў для горада.
Сямён Зорыч - асоба ў горадзе ганаровая і вядомая. Лічыцца, што пры ім Шклоў - ён тады меў статус мястэчка - дасягнуў свайго росквіту. Знаходзячыся ў Шклове, Сямён Зорыч праславіў і горад, і сябе тым, што стварыў тут тэатр, кадэцкі корпус і шэраг буйных прыгонных мануфактур.


Карта месцазнаходжання

Вярнуцца да спісу