Помнік Максіму Горкаму ў Мінску

На лаўцы ў парку

Парк імя Максіма Горкага – гэта асабліва прыгожы і ўтульны парк у Мінску. Самыя знакавыя мерапрыемствы, на адкрытым паветры, праходзяць менавіта тут. У парку ёсць шматлікія атракцыёны: кола агляду, пракат ровараў і г.д. Улетку, тут яблыку няма дзе ўпасці - мінчукі і госці сталіцы няспешна шпацыруюць, ядуць марожанае, дзеці гуляюць, хтосьці займаецца бегам, ёгай, робіць зарадку…

За ўсім гэтым задумліва назірае Максім Горкі, які сядзіць на лаўцы ў самым цэнтры парка, з выглядам на раку Свіслач.

Бронзавая скульптура Максіма Горкага, які сядзіць на лаўцы, была ўрачыста адкрыта ў 1981 годзе. Гэта сталічная славутасць зусім не выпадкова апынулася ў аднайменным парку. Скульптары І. Міско, Н. Рыжанкоў, А. Заспіцкі і архітэктар О. Трафімчук узнавілі ў гэтым мануменце выяву задумлівага рускага пісьменніка. Не выпадкова і то, што парк названы імям Горкага.

Жыццё пад псеўданімам

Максім Горкі, пiсаў як для дарослых, так і для дзяцей. Нялёгкі лёс, што выпаў на долю гэтага таленавітага чалавека, практычна пакінуў яго на адзіноце з самім сабой. Горкі рана застаўся без бацькоў, яму даводзілася шмат працаваць і зарабляць самаму на кавалак хлеба. Доўгі час Максім Горкі знаходзіўся ўдалечыні ад радзімы, жыццё яго не песціла, магчыма, менавіта для сваёй творчасці, ён абраў такі псеўданім, а сапраўднае яго імя і прозвішча былі Аляксей Пяшкоў.

Цяга да беларускага

Цікавы той факт, што рускаму класіку падабаліся творы двух вялікіх беларускіх літаратараў: Якуба Коласа і Янкі Купалы. Горкі вывучаў іх творчасць, ён нават перавёў адно з вершаў Янкі Купалы на рускую мову. Максім Горкі цікавіўся яшчэ і навукай, за гэта ён быў абраны ганаровым членам Беларускай Акадэміі навук. Імем Максіма Горкага названы таксама вуліца, драматычны тэатр і бібліятэка ў Мінску. Такім чынам, беларусы адказалі ўзаемнасцю рускаму пісьменніку, запомнілі яго шчырую цікавасць да культуры і навукі Беларусі.

Разнастайны Мінск

Нягледзячы на люднасць летам, у парку імя Максіма Горкага, абавязкова прагуляйцеся ў цяністых алеях, зазірніце ў госці да рускага пісьменніка і пакіньце ў памяць пра яго букет кветак. Магчыма ваш турыстычны маршрут, звязаны з яго імем, працягнецца вечарам, да прыкладу, вы наведаеце адзін са спектакляў у аднайменным тэатры ці сходзіце ў бібліятэку на адно з мерапрыемстваў, ці пройдзецеся па вуліцы, названай у гонар Максіма Горкага.

У любым выпадку, ваша падарожжа не будзе нудным і аднастайным, таму што Мінск прапануе славутасці і экскурсіі на любы густ. Беларуская сталіца здольная здзіўляць невядомымі вехамі ў сваёй гісторыі. Мінск шматгранны і разнастайны, тут помняць тых, хто ўнёс варты ўнёсак у развіццё літаратуры і навукі.