Помнік Леніну ў Шчучыне

Помнік Уладзіміру Іллічу Леніну, які ўсталяваны ў горадзе Шчучын Гродзенскай вобласці на захадзе Беларусі, быў выкананы паводле тыпавога праекту.

Шчучын знаходзіцца ў 57 кіламетрах на ўсход ад абласнога цэнтра Гродна. Колькасць насельніцтва складае каля пятнаццаці тысяч чалавек.

Помнік быў усталяваны на цэнтральнай плошчы горада ў 1980 годзе. Скульптура стаіць на п’едэстале з прыступкамі. Скульптар невядомы. Падобныя помнікі адлівалі ў той час па шаблоне. У 2007 годзе, калі горад святкаваў сваю 470-ю гадавіну, помнік адрэстаўравалі і разам з тым прывялі да парадку і ўсю плошчу Свабоды. Там жа знаходзяцца будынак райвыканкама і мясцовы універсам.

Такія аднатыпныя і, на першы погляд, “шэрыя” помнікі правадыру сусветнага пралетарыяту ўсталёўвалі амаль што ў кожным населеным пункце Беларусі. Нагадаем, што савецкі перыяд працягваўся без малога шесцьдзесят дзевяць гадоў.

Велізарная дзяржава СССР, стваральнікам якой лічыцца Ленін, праіснавала амаль 70 год. Насельніцтва Савецкага Саюза налічвала каля трох мільёнаў чалавек. Большасць яе грамадзян адносілі сябе да “сярэдняга класу”. Узровень жыцця ў розных рэгіёнах краіны быў прыкладна аднолькавы. Савецкую армію называлі наймацнейшай у свеце, а савецкую навуку – самай прагрэсіўнай. Прынамсі, першы чалавек, які паляцеў у космас, Юрый Гагарын, быў таксама грамадзянінам СССР. 

Між тым, выбары ў сацыялістынай краіне былі чыстай фармальнасцю, а існуючы таталітарызм прыводзіў да застою. Рэпрэсіі, раскулачванне, турмы – гэта таксама СССР.

За межы краіны, у якой “перамог сацыялізм”, выехаць простаму чалавеку было амаль немагчыма, нават каб проста адпачыць. За выказванне свайго асабістага меркавання можна было трапіць у турму. А вось набыць у краме якасную імпартную рэч здавалася фантастыкай: СССР быў краінай дэфіцыту. Маральны ўзровень грамадзян таксама быў пад кантролем дзяржаўных органаў. Затое Савецкая дзяржава ганарылася бясплатнай медыцынай.

Адносіцца да нядаўняга мінулага можна па-рознаму, але тое, што СССР была магутнай дзяржавай - неаспрэчны факт. Было шмат праблем і цяжкасцей, але гэтыя старонкі ўжо не выкрэсліш з агульнай гісторыі нашага народу.

Маленькі беларускі гарадок Шчучын таксама мае глыбокую гісторыю. На яе працягу горад знаходзіўся ў складзе розных дзяржаў і быў сведкам найважнейшых гістарычных падзеяў. Цяпер гэта ўтульны правінцыяльны гарадок, які цешыць турыстаў сваёй спакойнай атмасферай, а таксама старадаўнімі і сучаснымі выдатнасцямі. Гістарычныя фрагменты савецкай мінуўшчыны, будынкі дзевятнаццатага стагоддзя і прыгожыя краявіды ствараюць непаўторную атмасферу ў гэтам чароўным краі.