Востраў слёз у Мінску

Востраў слёз, ці Востраў мужнасці і смутку, знаходзіцца ў гістарычным месцы – цэнтры сталіцы Рэспублікі Беларусь. Гэты помнік прысвечаны беларускім салдатам, якія загінулі ў 1979-1989 гадах у Афганістане. Мемарыяльны комплекс афіцыйна адкрылі ў пачатку жніўня 1996 года, хаця будаўніцтва яго пачалося ў 1988 годзе, калі яшчэ ішла вайна ў Афганістане. У той страшнай працяглай вайне бралі ўдзел каля трыццаці тысяч беларусаў, амаль 800 з іх загінула, 12 – прапалі без весткі, а калекамі засталіся амаль 720 чалавек. Да мемарыяла, які знаходзіцца на створаным людзьмі востраве на рацэ Свіслач, можна прайсці па мосце ў форме аркі, уначы для зручнасці мост падсвятляюць чырвоныя агні. Тут знаходзіцца вялікі камень з замацаваным у нішы абразам Маці Божай і праваслаўны храм.

Валун каля маста з бронзавай выявай Маці Божай суправаджае таблічка з тэкстам: «Сынам, загінулым у Афганістане, пабудаваны гэты храм-помнік па даручэнні беларускіх маці, якія не жадаюць, каб зло панавала ні на сваёй, ні на чужой зямлі». Гэты камень быў закладзены тут у 1988 годзе, у самым пачатку будаўніцтва.

У цэнтры кампазіцыі мемарыяльнага комплекса знаходзіцца капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, на сценах якой пералічаны 771 імя салдат, што загінулі падчас баявых дзеянняў. Храм размяшчаецца на шаснаццаці палях і напамінае сілуэтам царкву Ефрасінні Полацкай часоў XI стагоддзя. На столі і сценах капліцы намаляваны сюжэты з Бібліі. Роспіс сцен і абразы выкананы метадам васковага жывапісу, калі малюнак наносіцца гарачым спосабам, а ў аснове фарбаў ляжыць пчаліны воск. Цэнтральны абраз храма - «Маці Святая Беларусь». На ёй Беларусь прадстаўлена ў выглядзе жашчыны, да якой схіліліся яе сыны - салдаты афганскай, Вялікай Айчыннай і іншых войнаў. У капліцы знаходзяцца 4 алтары з імёнамі загінулых, вернікі могуць паставіць свечкі. Ад купала храма да падлогі працягнуты металічныя ніткі – знак сувязі зямнога і вечнага. Калі стаіць ветранае надвор'е, званы і ніткі калыхаюцца, такім чынам ствараючы мелодыі, якія хвалююць кроў.

Знадворку змесцаваны жаночыя скульптуры, якія ўвасабляюць маці, якія чакаюць сваіх сыноў з вайны. Частка персанажаў намаляваны стоячы крыху наперадзе, яны трымаюць у руках ліхтары і спадзяюцца дачакацца сваіх сыноў, іншыя стаяць далей, яны ўжо не чакаюць, бо ведаюць жудасную праўду. Над храмам віднеецца крыж, упрыгожаны рубінам. Увечары рубін падсвятляе ліхтар, што свеціць з-пад падлогі. Камень чырвонага колеру сімвалізуе кроў Ісуса Хрыста.

Яшчэ адзін элемент мемарыялу – скульптура плаксівага анёла, па задумцы ён плача з-за таго, што не змог усцерагчы і выратаваць ад смерці беларусаў, якія ваявалі. Па тэрыторыі вострава раскіданы старажытныя валуны часоў ледавіковага перыяду з назвамі тых месцаў, дзе ваявалі ў Афганістане савецкія войскі.

Да вострава слёз часта прыязджаюць маладыя і ўскладаюць кветкі. Тут бываюць турысты. А ў дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана, які адзначаецца пятнаццатага лютага, на востраў слёз прыязджаюць ветэраны афганскай вайны, сваякі жывых і загінулых, каб прынесці даніну павагі.

Востраў слёз – гэта не толькі помнік ахвяраму афганскай вайны, гэта знак журбы па ўсіх беларусах, што загінулі ў розныя часы і ў розных войнах, знак памяці.