Нацыянальны гістарычны музей у Мінску

Нацыянальны музей Беларусі з'яўляецца адным з самых папулярных у нашай краіне. Калекцыя музея налічвае больш за чатырыста тысяч месцаў захоўвання. Нацыянальны гістарычны музей складаецца з пяці філіялаў па ўсёй краіне: Музей гісторыі кіно, Дом-музей 1-га з'езда РСДРП, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей тэатральнай культуры, Музей экалогіі і прыроды Беларусі.

Спачатку Нацыянальны музей меў назву царкоўна-археалагічны, які існаваў задоўга да сучаснасці. Пабудаваны ён быў у 1914-м годзе. Але з-за савецкай ідэалогіі і рэлігійнага кірунку музея існаванне яго было пад забаронай. Ён шмат разоў змяняў сваю назву. Пасля таго, як была абвешчана незалежнасць нашай краіны, музей змяніў сваю назву з Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. У пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, музей вырашылі папоўніць у адпаведнасці з беларускімі традыцыямі і культурай. Але з-за нястачы грашовых сродкаў гэта стала немагчымым. Ужо ў 2008-м годзе Міністэрства культуры вырашыла правесці працу над удасканаленнем экспазіцыі, а ў 2012-м гэта заданне было цалкам выканана. З кожным годам колькасць экзэмпляраў у музеі павялічваецца на некалькі тысяч. Прадметы гісторыі і культуры ў музеі захоўваюцца па калекцыі: археалагічная, этнаграфічная, нумізматычная, зброевая, рукапісная, дакументальная і г.д. У музеі знаходзяцца пастаянныя экспазіцыі – розныя выставы і праекты, якія пазнаёмяць кожнага наведвальніка з рознымі аспектамі жыццядзейнасці людзей на нашай тэрыторыі да XX стагоддзя. Ёсць тут і непрацяглыя па часе выставы – найчасцей гэта мерапрыемствы, звязаныя з культурным жыццём Мінска і краіны. Наш нацыянальны музей можа пахваліцца сваёй скарбніцай – гэта калекцыі, якія займаюць вялікую частку ўсіх экспанатаў, маюць не толькі нацыянальнае, але і агульнасусветнае значэнне. 

Некаторыя музейныя прадметы знаходзяцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Да прыкладу, можна назваць манеты рымскай чаканкі I-II стагоддзяў нашай эры, «Пояс князя Вітаўта», і некаторыя іншыя. Таксама ў музеі ёсць вельмі рэдкія скарбы з розных месцаў Беларусі, дарагога фарфору з Расіі, Германіі, Італіі, старадрукаваныя кнігі, старадаўнія гадзіннікі, мэбля, абразы, жывапіс і многае іншае.

У 2011-м годзе музей набыў рэдкую калекцыю амулетаў, якія належылі язычнікам, а таксама крыжоў праваслаўя XIII стагоддзя, кнігу «Высокае мастацтва артылерыі» Семяновіча Казіміра. З Будслаўскага манастыра былі прывезены старадаўнія кнігі. Была знойдзена карта ВКЛ 1630-х гадоў, пояс з Кракава, зроблены па падабенстве слуцкага пояса.

Пазнавальнымі і цікавымі з'яўляюцца выставы ў музеі. Яны ўяўляюць вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць не толькі для нашай краіны. Самымі запамінальнымі, з'яўляюцца такія выставы, як: «Каштоўныя ўзоры» 2012-га года, «Скарбы Украіны» 2013-га, «Палац вялікіх літоўскіх князёў і яго аднаўленне» 2012-ы год, «Рэчы паміж жыццём і смерцю» 2014-га гады, «Белая Русь і яе суседзі» і многія іншыя. Усе гэтыя праекты рэалізаваліся толькі з дапамогай фінансавання партнёраў гэтага музея. Сёння ў музеі працуе шмат залаў з выстаўнымі экспанатамі. Любы наведвальнік можа за невялікую плату пазнаёміцца са шматвяковай гісторыяй існавання нашай краіны.