Музей яйка ў аграгарадку Залессе

Якіх толькі музеяў няма ў свеце! І з падкаванай блыхой у якасці экспаната, і з мініяцюрнымі копіямі слпавутасцей, і з хлебам (апошнім, дарэчы, можа пахваліцца аграмястэчка Батвінава, размешчанае ў Чачэрскам раёне). На Чачэршчыне з'явіўся яшчэ адзін дзіўны музей, прысвечаны… яйку. І не, гаворка не пра яйкі Фабержэ, якія, вядома ж, годныя звання музейнага экспаната, ды і не пэўна пра курыная яйкі. Музей яйка ў аграгарадку Залессе прысвечаны цудоўнай велікоднай традыцыі фарбаваць і распісваць яйкі. Але аб усім па парадку.


Як гэта было: гісторыя ўзнікнення Музея яйка на Чачэршчыне

Аграгарадок Залессе, дзе адкрылася яечная экспазіцыя, вядомы ў першую чаргу сваёй галоўнай славутасцю — сядзібай знакамітага беларускага кампазітара Міхася Клеафаса Агінскага. Ён увайшоў у гісторыю як аўтар паланэза «Развітанне з Радзімай», які ўжо даўно ў народзе ахрысцілі «Паланэзам Агінскага». Сядзіба адрэстаўравана і ўвесь час прымае турыстаў з усёй Беларусі.

Зараз, з адкрыццём новага музея, прычын наведаць Залессе будзе две. Праводзіць фэсты ў гонар светлага свята Вялікдня ўжо даўно стала добрай традыцыяй на Чачэршчыне.

Гэтыя дні ў вёсцы Залессе праходзяць вельмі займальна:

  • арганізуецца выстава велікоднай прадукцыі,

  • можна наведаць кірмаш-продаж і купіць сабе сувеніры ручной працы ад беларускіх майстроў-рамеснікаў,

  • у межах фэсту арганізуюць выступы творчых калектываў,  

  • прапануецца наведаць майстар-класы па размалёўцы яйкаў,

  • любыя ахвотнікі могуць прыняць удзел у розных творчых конкурсах велікодных вырабаў і малюнкаў.

Акрамя гэтага, у межах фэсту ўвесь час уладкоўвалі экспазіцыю размаляваных яйкаў, створаных з розных матэрыялаў і распісаных з дапамогай разнастайных тэхнік. З цягам часу экспанатаў стала настолькі шмат, што было вырашана адкрыць спецыяльны музей, каб творамі мастацтва маглі любавацца ўсе ахвотнікі незалежна ад свят і пары года. Музей яйка з'явіўся ў Залессе ў 2016 годзе. Плануецца, што яго наведванне стане часткай маршруту «Залатое кольца Чачэршчыны».


Што вы ўбачыце ў Музеі яйка

Экскурсія носіць інтэрактыўны характар, таму адважна прыязджайце сюды разам з дзеткамі. У кошт квітка ўключана наведванне экспазіцыі, а таксама розныя гульні, прысвечаныя Вялікдню. Вы зможаце самі распісаць папяровае яйка і павесіць яго на дрэва жаданняў. Дарэчы, маладая яблынька, якой прыпісваюць незвычайныя ўласцівасці, з'явілася тут нездарма. Яе пасадзілі ў гонар першага велікоднага фэсту, і з тых часоў яна цешыць мясцовых жыхароў і гасцей Залесся, выконваючы загаданыя жаданні.

Экспазіцыя дзіўнага музея ўяўляе сабою мноства розных яйкаў і іншых велікодных сувеніраў. Шматлікія з іх выраблены не толькі з незвычайных, але і з падручных матэрыялаў. Ёсць яйкі традыцыйных памераў, а ёсць асаблівы экспанат, які вылучаецца сярод астатніх памерам. Гэта яйка не простае. Калі ў вас ёсць запаветнае жаданне — дакраніцеся да яго і загадайце пра сябе. Вось убачыце, яно абавязкова спраўдзіцца!


«Залатое кольца Чачэршчыны»: што яшчэ можна наведаць

Чачэрск — вельмі невялікі горад, але пры гэтым па-сапраўднаму унікальны. Дзе яшчэ можна ўбачыць царкву без адзінага кута? Спаса-Праабражэнская царква — храм-ратонда, адзіная ў Беларусі круглая царква. Не меней унікальная і ратуша: па-першае, адна з самых старажытных на Гомельшчыне, а па-другое, веж у яе нават больш, чым у Мірскага замка — цэлых пяць! Калі Музей яйка афіцыйна стане часткай маршруту «Залатое кольца Чачэршчыны», дадзеная экскурсія будзе адным з самых запамінальных і дзіўных тураў па Гомельшчыне.