Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярова

Кажуць, у Веткаўскім раёне да гэтага часу можна сутыкнуцца з істотамі з паралельнага сусвету - «добразычлівымі» і «нябачнымі». Легенда, вядома. Але ўсе легенды і тысячы незвычайных твораў народнай творчасці рана ці позна сцякаюцца ў знакаміты Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Паралельныя сусветы ствараюцца менавіта тут.

Рай для тых хто любіць «вышыванкі»

Музей быў створаны ў 1978 годзе на аснове прыватнай калекцыі мясцовага мастака і старавера Фёдара Шклярава (1925-1988), які і стаў яго першым дырэктарам. Пастаянна дзеючую экспазіцыю адкрылі ў доме купца Грошыкава праз 9 гадоў.

У Веткаўскім музеі прадстаўлены творы мастацкай культуры і творчасці некалькіх культурных традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі - стараверскай Веткі і праваслаўнай беларускай вёскі. Веткаўскае шыццё жэмчугам і бісерам, пазалочаная разьба, чаканка, знакаміты іканапіс і кніжная культура арганічна пераклікаюцца з беларускімі арнаментамі на няглюбскіх рушніках. Гэта рай для тых, хто любіць даўніну і «вышыванкі».

Што паглядзець у Веткаўскім музеі

На 1 лютага 2020 года ў музеі налічваецца больш за 13 тысяч музейных прадметаў.  Прадстаўлены 12 экспазіцый:

  1. «Партрэт. Пра гісторыю музея». Адкрываецца партрэтам заснавальніка музея ў асяроддзі першых экспанатаў (праца Алеся Цыркунова, 1970-я гады).
  2. «Гісторыя горада». Паводле легенды, Ветку заснавалі рускія раскольнікі-перасяленцы. Каб вызначыць месца, дзе заснаваць паселішча, яны пусцілі ўніз па Сожы абраз. А каб не страціць яго з-пад увагі - замацавалі на iм галінку ад дрэва. Абраз прыстаў да берага крыху ніжэй вёсачкі Хальч.
  3. «Мы так даўно тут жывем». У экспазіцыі прадстаўлены археалагічныя знаходкі, пачынаючы з каменнага веку.
  4. «Абрады». Экспазіцыя прысвечана мясцовым абрадам «кіравання» і «пахавання стралы», «жаніцьбы коміна», Дажынак, Купаллю і іншым.
  5. «Гандаль». У XIX стагоддзі Ветка славілася як гандлёвы гарадок. У мястэчку працавалі тысячы магазінаў, як сцвярджаюць старажылы. У экспазіцыі - купецкія рахункі, шалі, гіры, тавары каробачнікаў і многае іншае.
  6. «Уздоўж ракі». Прадметы рачной культуры, якія трапілі ў музей са знакамітай Веткаўскай верфі (чаўны, лодкі, канаты, якары і інш.).
  7. «Кузніца». Прадстаўлены старажытныя прадметы кавальскага майстэрства.
  8. «Майстэрня золатакаваля». Веткаўская чаканка - гэта своеасаблівы брэнд. Да нашых дзён дайшлі ў асноўным чаканныя аклады на кнігі і іконы. А вось дарагія пазалочаныя і срэбныя - страчаны (апошнія - у 1930-х). Але веткаўскія стараверы чаканілі і на смале. У іх - свае таямніцы.
  9. «Акно ў мінулае». За аканіцамі - фотакарткі канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.
  10. «Агнялiкiя і агняпальныя». Ветку двойчы спальвалі царскія войскі (1735 і 1764), было шмат пажараў і пасля, быў Чарнобыль. Але Ветка заўсёды паўставала з попелу, як Фенікс. У экспазіцыі - «вогненная» стараверская іканаграфія.
  11. «Майстар квітнеючых вокнаў». Веткаўская дамавая разьба.
  12. «Майстэрня іканапісца». У экспазіцыі знакамітыя веткаўскія абразы XVIII-XX стагоддзяў.

Больш, чым музей

Калекцыі унікальных рукапісных і друкаваных кніг, тканых рушнікоў і народных касцюмаў робяць гэты музей унікальнай з'явай у беларускай і стараверскай культуры. Ён стаў навукова-даследчым і асветніцкім цэнтрам рэгіёну.

Веткаўскі музей размяшчаецца па адрасе Красная плошча, 5, працуе з 9.00 да 18.00. Галіна Рыгораўна Нячаева - дырэктар музея з 1988 па 2019 гг. у 2014 г. названа лепшым кіраўніком музея ў Беларусі. З 2019 г. і па сённяшні дзень дырэктарам музея з'яўляецца Пётр Міхайлавіч Цалко.

Крыніца фота:  http://museums.by/