Музей карэт у Мінску

На тэрыторыі былога манастыра бернардзінцаў, а яшчэ раней – ваеннай камендатуры, у прыгожым дворыку размясціўся ўнікальны Музей карэт. Чым жа знакамітае гэта месца? Раней тут была стаянка для экіпажу наведвальнікаў манастыра. У цяперашні час архітэктура вулачкі выканана ў класічным для XIX стагоддзя стылі, што прываблівае сюды мноства рэжысёраў кінастудыі «Беларусьфільм». Музей карэт адкрыў свае дзверы ў 2014 годзе. Яго выставачная зала плошчай 72 кв.м. змяшчае вялікую калекцыю дарожнага экіпажу, некаторыя экспанаты раней належалі вядомым калекцыянерам і проста багатым людзям. А экспанаты, знойдзеныя пры раскопках, выглядаюць так, быццам толькі што выйшлі з Карэтнай майстэрні містара Лейбмана, размешчанай на вуліцы Прэабражэнскай с 1863 года. Л.Я. Лейбман быў першым карэтным майстрам і ўладальнікам фабрыкі, у той час яго паслугі карысталіся вялікім попытам – ён «абуваў» калёсы ў гумовыя шыны. А ў 1905 годзе была адкрыта майстэрня Маціеўскага, дзе прафесійна выраблялі сёдлы, торбы, чамаданы і запрэжкі на любы густ. 

Зайшоўшы ў Музей карэт, вы трапляеце ў доўгі калідор, па правы і левы бакі велічна стаяць старажытныя карэты, дыліжансы, кабрыялеты, брычкі і вялікія драўляныя сані, якія быццам з казкі сышлі.  На жаль, пасядзець у экіпажы вам не дазволяць, а вось у санях - калі ласка! Між іншым, сані былі самым зручным зімовым відам транспарту мінчукоў, іх засцілалі цёплай авечай скурай. Улетку нязменным транспартам была калыска-дрожка з капюшонам, а ў час зацяжнога дажджу ратавалі калёсы і брычка.

На сценах вісяць рэпрадукцыі мастакоў і майстроў, схемы і макеты коннага транспарту, падковы, знойдзеныя пры раскопках. Калі вы прыйдзеце ў музей без суправаджэння гіда – да вашых паслуг інтэрактыўны інфармацыйны тэрмінал, які адкажа на любыя вашыя пытанні: як рабілі конны экіпаж, якія мадэлі карысталіся найбольшым попытам, які сярэдні кошт кожнага экспанату. Таксама вы зможаце прагледзець архіўныя дакументы, якія вас цікавяць, памятныя фатаграфіі, папулярныя мінскія маршруты, выкладзеныя на розных мовах, і паўдзельнічаць у гульне «Збяры экіпаж». Яна мае вельмі  простыя правілы: трэбы сабраць павозку з прадстаўленых дэталей у правільнай паслядоўнасці за 45-60 секунд.

Цікавымі музейнымі экспанатамі з’яўляюцца кожная шпацырная калыска, якой кіраваў уладальнік без вазніцы, а таксама самая вялікая чатырохмясцовая калыска, якая належала толькі забяспечаным гараджанам. Уражліва выглядае імправізаваная карэтная майстэрня, размешчаная ў самым канцы зала і размешчаная над ёй эксклюзіўная 3D карціна з фільмам пра мінскі конны транспарт XIX стагоддзя.

У канцы XIX стагоддзя Мінск стаў буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Беларусі менавіта дзякуючы чыгуначнаму вузлу. Урэшце рэшт, гаспрыяла змене звычнай карэты на рэзвую конку – папярэдніцу электрычнага трамвая. Раім вам наведаць гэты ўтульны і невялікі, але цікавы музей!