Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адным з самых вядомых гістарычных раёнаў Мінска лічыцца Траецкае прадмесце, размешчанае на беразе ракі Свіслач. Менавіта ў Траецкім прадмесці знаходзіцца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – скарбніца ўнікальных рукапісаў, асабістых рэчаў, рэдкіх фотаздымкаў беларускіх пісьменнікаў і архіўных дакументаў. Свае дзверы музей адкрыў у 1991, а заснаваны быў раней, у 1987 годзе.  

Сёння дзяржаўны музей гісторыі беларускай культуры прапануе сваім наведвальнікам пазнаёміцца з 25 тэматычнымі калекцыямі. Асаблівае месца займаюць кніжныя экспазіцыі: «Старажытнадрукаваныя і рэдкія выданні», «Кнігі», «Кнігі з аўтографамі», якія налічваюць больш за 25 000 экспанатаў, прывезеных з вядомых беларускіх друкарняў. Самым раннім выданнем у калекцыі з'яўляецца «Трыедзь посная», якую выдалі ў 1609 годзе. Ёсць цэлая серыя кніг на лацінскай і польскай мовах, у асноўным гэта навучальныя дапаможнікі па філасофіі, рыторыцы, граматыцы. Паглядзець на рукапісны «Катэхізіс», выдадзены ў 1627 годзе, таксама можна ў музеі беларускай літаратуры.

У музейным фондзе сабраны архіўныя рукапісы беларускіх творцаў: Васіля Быкава, вядомага па творах «Трэцяя ракета», «Сотнікаў», «Абеліск», «Мёртвым не баліць», Зміцера Жылуновіча, які пісаў пад псэўданімам Цішка Гартны, Кандрата Крапівы, вядомага па п'есе «Пяюць жаваранкі» і сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім?». Дарэчы, паводле гэтых твораў калісьці здымаліся і аднайменныя фільмы.

Пазнаёміцца з класікамі беларускай літаратуры, даведацца пра мноства цікавых фактаў з біяграфіі і творчасці Янкі Купалы і яго «ад'ютанта» Пятруся Броўкі можна, наведаўшы экспазіцыю мініяцюрных твораў.

У музеі ёсць шырокая калекцыя «Газеты» з беларускімі перыядычнымі выданнямі першай паловы XX стагоддзя: «Мінская газета», «Звязда», «Славянскія весткі». Звыш трох тысяч экспанатаў знаходзяцца ў архіве дакументаў з асабістай біяграфіі Сяргея Новіка-Пяюна, Янкі Маўра, Пімена Панчанкі, Васіля Быкава. Гэта членскія білеты і атэстаты, пасведчанні і асабістыя лісты аўтараў.

На афіцыйным сайце музея гісторыі беларускай літаратуры вы зможаце наведаць віртуальныя выставы, прысвечаныя вядомым майстрам пяра: І. П. Шамякіну, Кандрату Крапіве, І. Мележу, в. В. Зуенку, Л. Арабей.

Музей вядзе актыўную асветніцкую дзейнасць. Для дзяцей арганізуюцца заняткі ў ігравой форме «Як хлеб да нас у хату прыйшоў», «Гулянне ў народным стылі», «Беларуская цацка». Таксама на занятках можна пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Купалля і беларускімі вясельнымі абрадамі. Для школьнікаў і дарослых праводзіцца цыкл лекцый, прысвечаных глыбокаму вывучэнню гісторыі беларускай літаратуры.

Музей беларускай літаратуры мае шэраг філіялаў: 

  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а)
  • Філіял "Беларуская хатка" (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19);
  • Філіял "Фальварак Ракуцёўшчына" (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына);
  • Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30);
  • Філіял "Хата-музей Петруся Броўкі" (Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Пуцілкавічы);
  • Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны" (Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Кушляны);
  • Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (Мінская вобласць, Капыльскі раён, в. Цімкавічы);
  • Музей-дача Васіля Быкава (а.г. Ждановічы  вуліца 6-я Дачная, 62);
  • Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе" (Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Завоссе).

Наведаць музеі вы можаце як самастойна, так і ў рамках тэматычных экскурсій.