Манастыр трынітарыяў у Маладзечне

Маладзечна – горад малады, упарадкаваны, добразычлівы. Людзі ў ім жывуць прыемныя, якія любяць свой горад і памятаюць сваю культуру. Горад гэты знакаміты і сваімі гісторыка-культурнымі багаццямі. Сярод помнікаў архітэктуры горада Маладзечна можна вылучыць манастыр трынітарыяў, які на сённяшні дзень з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю горада.

Горад Маладзечна можна аднесці да гарадоў-сталіц мастацтва. У гэтым горадзе часта адбываюцца мерапрыемствы, якія носяць рэспубліканскі характар. Таксама тут знаходзіцца шмат гістарычных помнікаў архітэктуры. Манастыр трынітарыяў адзін з іх. Прабудаваны ён быў яшчэ ў XVIII стагоддзі на грошы сям'і Агінскіх з роду Радзівілаў у 1762-м годзе. Кажуць, што пабудаваць гэты манастыр прыйшло ў галаву менавіта Ганне Агінскай. Пабудова касцёлаў і манастыроў у той час лічылася ў падобных сем'ях абавязковым, каб іх сябры і знаёмыя не ўсумніліся ў іх багацці і шчодрасці. Манастыры ж будаваліся на доўгія гады, што было нейкай інвестыцыяй у будучыню.

У цэнтры манастыра знаходзіўся касцёл, які быў пабудаваны на грунце з каменя. Упрыгожылі яго высачэзныя вежы з крыжамі. На даху былі гонты – драўляныя пласціны, якія ў наш час завуцца чарапіцай. Але пакрыццё гэта адрознівалася тым, што яно было вельмі лёгкім. З дапамогай менавіта гэтага матэрыялу на даху форма яго магла быць абсалютна рознай, а не як усюды – двухсхільная.

Будынак манастыра і касцёл з'яўляліся адным збудаваннем, бо хор касцёла выходзіў у манастыр. Унутры храма знаходзіліся алтары, якія ўражвалі ўсіх сваім хараством і незвычайнасцю выканання: усе госці горада ніколі не бачылі настолькі вытанчанай і акуратна выкананай разьбы. У манастыры ўвесь час знаходзіліся манахі. Яны ж даглядалі за касцёлам, вялі сваю службу. У будынку манастыра, акрамя набажэнстваў, размяшчалася прыходская школа і лякарня для небагатых людзей. У школе выкладалі дзецям грамату, арыфметыку, спеў, нават гульню на музычных інструментах. У пачатку XVIIII стагоддзя касцёл і прылеглыя да яго будынкі згарэлі. На гэтым месцы практычна адразу ж узвялі новы будынак. Але пры пабудове змянілі стыль: калі да гэтага манастыр і касцёл былі выкананы ў стылі барока, то цяпер гэта быў класічны стыль. Пры новым планаванні ўсталявалі нават квадратную званіцу.

Зачынілі ж манастыр трынітарыяў у 1831 годзе, а вось касцёл працягваў сваю працу. Але і яго, крыху пазней, зачынілі з-за нестабільнага палітычнага стану ў краіне. 1864 год быў вядомы тым, што касцёл перадалі ў рукі праваслаўных, і замест манастыра з’явілася духоўная семінарыя, пры якой дзейнічаў шпіталь і нават свой аркестр.

Пазней касцёл вярнулі каталікам, а ў будынку манастыра трынітарыяў знаходзілася гімназія. Але пасля гэтага ўсё амаль цалкам было разбурана з-за Вялікай Айчыннай вайны. А крыху пазней і зусім рэшткі таго, што засталося, разабралі да канца. На дадзены момант на месцы тых пабудоў знаходзіцца станкабудаўнічы завод. А на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца цэх ліцця, стаяў касцёл Казіміра.