Манастыр бенедыктынак у Нясвіжы

Студэнты педагагічнага каледжа Я. Коласа распавядаюць адзін аднаму гісторыі пра прывід, якія маюць пад сабой гістарычную падставу. Менавіта ў гэтым будынку некалькі стагоддзяў таму знаходзіўся манастыр бенедыктынак. Таму і існуе легенда, што тут з'яўляецца час ад часу прывід Чорнай Дамы...

Манастыр бенедыктынак у Нясвіжы быў заснаваны ў 1593-1596 гадах. Праектаваў гэты будынак вядомы італьянскі архітэктар Ян Марыя Бернардоні. За будаўніцтвам сачыла жонка князя Радзівіла Сіроткі – Эльжбета Яўхімія, якая была глыбока веруючым чалавекам.

Пабудова знаходзіцца на ўскраіне горада, з фартыфікацыямі яна злучаецца з дапамогай маста. Манастыр, як і ўсе тагачасныя будынкі, нёс у сабе не толькі дэкаратыўную функцыю, але і адначасова быў абарончым збудаваннем. Узвялі яго на ўзвышшы, каб можна было сачыць за ўсімі падыходамі да горада Нясвіжа. Да нашага часу амаль нічога не захавалася ў першапачатковым выглядзе, бо,з самага пачатку існавання манастыр шмат разоў перабудоўваўся.

Як і ўсе пабудовы таго часу, кляштар бенедыктынак быў узведзены ў стылі барока. Двор меў выгляд літары «П», у цэнтры якога стаяў касцёл, дарэчы, таксама досыць вядомы. У манастыры было сем алтароў, галоўны з якіх быў драўляным. Таксама там знаходзіўся алтар Святой Ганны.

Манастыр стаў месцам пахавання жонкі Радзівіла і яго дачок, якія памерлі ў вельмі раннім узросце. Нармальным для таго часу была прыжыццёвая ўстаноўка помнікаў дочкам. Дзіўным фактам быў незвычайны ўваход у манастыр – не наперадзе, як звычайна, а збоку, там, дзе размяшчаўся двор. Уваход у яго ўпрыгожвае вежа, што знаходзілася над брамай. Два яе ярусы скарачаюцца па вышыні, таму яна здаецца лёгкай. У манастыры гэтым вучыліся толькі дзеці грамадзян, якія маглі добра заплаціць. Пры кляштары таксама працавала бібліятэка і музычная школа.

Як і многія будынкі на тэрыторыі Нясвіжа, з прыходам рускіх войскаў манастыр зачынілі і аддалі праваслаўнай царкве. А пад казармы занялі памяшкання манастыроў. Толькі ў пачатку ХХ стагоддзя ўсе будынкі вярнулі каталікам, аднак, толькі да пачатку Вялікай Айчыннай Вайны. У 1945 годзе, калі фашыстаў прагналі з горада, будынак зачынілі, а манашак выгналі. У 1988 годзе ў склепе касцёла, што знаходзіўся побач з кляштаром, знайшлі вялікі медны чан. У ім знайшлі 141 прадмет сталовага посуду з фарфору, пасярэбраныя рэчы, шкло, якія цяпер знаходзяцца ў мясцовым краязнаўчым музеі.

На сённяшні дзень будынку вярнулі яго першапачатковы выгляд. У былым кляштары бенедыктынак цяпер знаходзіцца педагагічны каледж імя Якуба Коласа. Пры ім ёсць інтэрнат, у якім жывуць у асноўным дзяўчыны.

Не ўсе зараз думаюць, што прывід, які бачаць у кляштары бенедыктынак, гэта Чорная Дама. Ёсць меркаванні, што гэта Чорная манашка, якую замучылі некалі ў манастыры гестапа ці НКУС. Вось і ходзіць-блукае цяпер яна ў поўнай адзіноце па калідорах гэтага каледжа. Грыміць ключамі, штурхае, шчыпле каго-небудзь.