Мікрараён Асмалоўка ў Мінску

Архітэктура і гісторыя, дакументальаня каштоўнасць Асмалоўкі

У цэнтры Мінска побач з будынкам Опернага тэатра знаходзіцца мікрараён па прозвішчы архітэктара, які яго пабудаваў, Міхася Асмалоўскага і названы Асмалоўкай.

Трапляючы сюды, выпадковы прахожы можа с лёгкасцю адчуць сябе перанесеным на машыне часу ў сярэдзіну XX стагоддзя. Гэты цудам захаваны аазіс градабудаўніцтва – першы новы мікрараён, узведзены з нуля ў 40-я гады ў пасляваенным Мінску.

Два кварталы тыпова еўрапейскай забудовы таго часу размяшчаюцца паміж вуліцамі Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава. Элементы архітэктуры – эркеры, кантрфорсы, галерэі – яшчэ і зараз ствараюць адчуванне традыцыйнай класічнай утульнасці.

Праекціраваўся раён для рассялення людзей у амаль што цалкам разруйнаванай сталіцы. Тут жылі і работнікі Генштабу, які размяшчаўся побач, і служачыя Опернага тэатра, многія вядомыя персоны.

Раён забудаваны двухпавярховымі асабнякамі, настолькі каларытнымі і захаваўшымі прыкметы эпохі і аўру сталай годнасці, што сюды прыязджаюць здымаць фільмы на сюжэты з таго часу кінематаграфісты з розный студый СНД.

Калісьці раён быў размешчаны на пустэчы, зараз жа дамы і двары тонуць у зелені. Інтэр’еры, планіроўка настолькі адрозніваюцца ад сучасных, што самі могуць служыць артэфактамі для вывучэння гісторыі і быта пасляваеннага часу, калі атрыманне ўласнай жылплошчы было раўназначна таму, што ты патрапіў у казку.

Рэдкае пачуццё пражывання ва ўласнай, няхай маленькай, кватэры, з мініяцюрнай кухняй, каналізацыяй і водазабеспячэннем стварала раёну рэпутацыю элітнага жыллёвага комплексу.

Тады ацяпленне было пячным (пазней стала цэнтральным), быў узведзены забор з варотамі, якія замыкаліся на ноч. Яшчэ і зараз цэлыя слупы ад таго забору, некаторыя з арыгінальнымі дэкаратыўнымі элементамі.

Дарожнае пакрыццё ў дварах, тратуары былі зроблены з брусчаткі, некаторыя пад’езды тады і зараз выходзілі проста на вуліцу і затуляючыся казырком, над якім навісаў традыцыйны, быццам бы цікаўны, балкон.

Роля раёна як зялёнай зоны

Добрасумленнае азеляненне асмалоўкі жыхарамі і адказнымі інстанцыямі за мінулыя гады сфарміравалі ўнікальнае экалагічнае асяроддзе, надаўшы мікрараёну экалагічную статуснасць. Вучоныя і экалагічныя службы горада сведчаць, што на тэрыторыі гэтага раёна плошчай 7 гектараў вырастае 1300 дрэваў, што перавышае колькасць зялёных насаджэнняў на адпаведных плошчах паркавых зон. Іх роля ў ачыстцы забруджвання паветра ацэньваецца ў 300 тыс даляраў штогод.

Стаяць дарослыя, крэпкія дрэвы, некаторыя пасаджаны яшчэ пры закладцы мікрараёна, ім каля 70 гадоў, стаяць і моўчкі служаць людзям, аказваючы «паслугі» (гэта афіцыйны тэрмін эколагаў), даючы дыхаць і жыць.

Хтосьці назаве Асмалоўку вёскай, хтосьці здыме капялюш перад зуспамінамі і каштоўнасцямі папярэдніх пакаленняў, якія захавалісь у гэтай «вёсцы», задумаецца пра ўнікальны мікраклімат, які ўжо сам па сабе – цуд і рарытэт.

Не выпадкова жыхары Мінска, якія душэўна любяць Асмалоўку, заступнічаюць перад уладамі аб замацаванні за мікрараёнам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Да іх думкі з энтузіязмам далучаюцца масцітыя архітэктары розных краін, якія звяртаюцца да ўрада Беларусі з прапановай захаваць і падтрымаць, правесці рэстаўрацыю мікрараёна, які сімвалізуе «двухпавярховую Еўропу» у цэнтры сталіцы Рэспублікі Беларусь.