Мемарыяльны комплекс «Зорка»

У комплекс уваходзіць мемарыяльны знак, дот і капліца. Мемарыяльны знак у выглядзе 4 стэл, якія сімвалізуюць 4 бакі свету, 4 гады вайны, 4 фронту, якія вызвалялі Беларусь. У цэнтры расколатая чаша - сімвал зямлі і жыцця, расколатай вайной, на стэлах - спісы загінуўшых пры вызваленні Баравуха ў 1944 годзе. Усе разам збудаванні мемарыяла сімвалізуюць: дот - памятаем, капліца - верым, мемарыяльны знак - шануем. Дарожкі комплексу выкладзеныя ў выглядзе адной велізарнай зоркі. На тэрыторыі комплексу шмат валуноў. На іх замацаваны медальёны з рознымі знакамі і сімваламі розных рэлігій.