Мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Назву беларускай вёскі Хатынь ведаюць ва ўсім свеце, хоць цяпер яе ўжо не існуе, бо жыццё гэтага селішча трагічна скончылася 22 сакавіка 1943 года. Вёска не была пакінута жыхарамі, а загінула разам з людзьмі і ніколі не паўстане з попелу зноў.

Гібелі гэтай і іншых беларускіх вёсак, смерці кожнага чацвёртага беларуса ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны адкрыты ў 1969 годзе мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Сам комплекс з'яўляецца прыкладам гарманічнага сплаву мастацтваў, што не мае сабе роўных у свеце па ўплыве на наведвальнікаў. Увасабленне духу глыбокага смутку і вечнай памяці, знак велічы і трагічнай гераічнасці - вось што такое «Хатынь».

Гэта было ў сакавіку 1943 года

Гітлераўцы і іх азвярэлыя найміты-памагатыя, у адплату за згубу ў страляніне з партызанамі некалькіх салдатаў і афіцэра нямецкага войска, сабралі ў адрыне Хатыні ўсіх жыхароў вёскі, а потым падпалілі яе. Гэта звалася ў іх «калектыўнай карай», калі мірныя жыхары гінулі жывымі ў агні цэлымі сем'ямі. У некаторых сем'ях было па сем-дзевяць дзяцей, на руках аднагадовыя і паўгадовыя немаўляты.

26 гаспадарак было ў Хатыні. 149 жыхароў згарэлі, з іх каля 70 дзяцей. Выжылі два хлапчука, якія схаваліся ў лесе да падпалу, дзве дзяўчыны, якія выбраліся з агню (яны потым загінулі ў іншай вёсцы, што дала параненым прытулак), два пацярпелых у агні хлопчыка - аднаго прыкрыла сабой маці, якая гінула, іншы, паранены, быў прыняты ворагамі за труп.

Выжыў таксама адзін дарослы - Іосіф Камінскі. Ён ачнуўся, калі карнікі ўжо пайшлі. Прахапіўся, каб сутыкнуцца з іншай трагедыяй - знайсці сярод згарэлых цяжка параненага адзінага сына. Знясілены бацька ўзяў сына на рукі ў сляпой надзеі выратаваць ад няўхільнага. Але сын неўзабаве сканаў на яго руках.

Такі гаротны акорд завяршае аповед пра вёску і пачынае аповед пра мемарыял «Хатынь».

Мемарыял «Хатынь»

Бронзавая шасцімятровая скульптура «Непакорны чалавек» - гэта адначасна і Камінскі, які выносіць з папялішча свайго паміраючага сына, і знак усяго народа, што страціў сыноў і дачок, які прынёс на алтар перамогі многія і многія жыцці. І разам х тым выжыў, які паўстаў і захаваў памяць пра тых, хто загінуў. Гэта цэнтр мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Аўтары комплексу - творчы калектыў: Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў.

Мемарыяльны комплекс ушанаваў памяць пра сотні вёсачак, падобных Хатыні, спаленых і неадроджанных. Іх назвы высечаны на сцяне смутку, мокіглках знішчаных з твару зямлі вёсак Беларусі.

Гэта адначасова помнік згарэлых і адроджаных вёсак. Два Дрэвы Жыцця з іх назвамі падымаюць свае галіны да неба - гэта таксама частка мемарыяла.

А сама беларуская «вёска» ўвасоблена ў вуліцы, выбрукаванай шэрым, як попел, каменем. На месцы падворкаў - абеліскі. На месцы гібелі людзей - сімвалічныя рэшткі адрыны з чорнага каменя. Расколаты дах, гарыць вечны агонь. Помняць зямля і людзі пра загінулых.

Адклікаецца слёзным рэхам у душы звон званоў з кожнага былога падворка. Раз на паўхвіліны з настойлівасцю метранома, са скаргай і заклікам гучыць іх перазвон. Яшчэ адна выразная рыска, мастацкае рашэнне.

Небывалы боль і спачуванне пасяляецца ў душы ад разумення высечанага на камені звароту мёртвых да жывых:

«Людзі добрыя, помніце...»

І спее ў душы надзея, што сапраўды, як і заклікаюць ушанаваныя ў звароце радкі, ніколі і нідзе ў агні пажараў жыццё не памрэ!