Марыянская Кальварыя

Марыянская Кальварыя ўяўляе сабой комплекс збудаванняў і станцый: Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1929 г.), Капліца-пахавальня (1936 г.), капліца-грот (1936 г.), капліца-брама (1936 г.) кожны год у першую нядзелю ліпеня ў дубцы праходзіць свята, падчас якога сотні вернікаў праходзяць па 7 станцыях Марыянскай Кальварыі. Фэст адкрываецца ўрачыстай службай у драўляным касцёле. Пабудаваны храм у традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Каля касцёла на канструкцыі з двух драўляных слупоў вісіць звон, на баку якога можна прачытаць дароўны надпіс ад дырэктара фабрыкі з Катавіц, звон быў падораны Касцёлу ў 1934 г.і важыць 40 кг. пасля службы ў касцёле вернікі праходзяць усе станцыі з малітвай.