Курган Славы

Курган славы. Вялікі сімвал памяці

Большасць гасцей, прылятаючых у Мінск, не могуць не заўважыць па дарозе з аэрапорта ў сталіцу мемарыяльны комплекс «Курган Славы». Размяшчаецца ён на 21 – м кіламетры трасы М2 Мінск – Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

«Мінскі кацёл»

Набліжалася да завяршэння Вялікая Айчынная вайна. Так, у ліпені 1944 года пад Мінскам, там, дзе цяпер размешчаны памятны комплекс, праводзілася буйнейшая наступальная аперацыя пад назвай «Баграціён». Тады ў акружэнне савецкіх войскаў трапіла 105 – тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Гэта была падзея пад назвай «Мінскі кацёл». Перамогай савецкіх войскаў над нямецкімі, скончылася гэтая аперацыя 11 ліпеня.

Стварэнне мемарыяла

У гонар знакамітай перамогі і быў збудаваны нашчадкамі ў знак памяці «Курган Славы». Стварэнне яго пачалося ў 1967 годзе. У той час кожны чалавек лічыў за гонар прынесці жменю зямлі для закладкі памятнага манумента, аддаць часцінку свайго сэрца пераможцам. Пад кіраўніцтвам архітэктараў, скульптараў, інжынераў і мастакоў Беларусі, ішло ўзвядзенне Кургана Славы. Урачыстае адкрыццё мемарыяла адбылося ў 1969 годзе і з тых часоў ідуць, і ідуць людзі, каб ускласці кветкі ў гонар пераможцаў, успомніць тых, хто не вярнуўся з бою.

Лесвіцы ўгору

Кожны школьнік Беларусі можа адказаць, дзе знаходзіцца і як выглядае мемарыял. «Курган Славы» узвышаецца над зямлёй на вышыні 70,6 метраў. Сам узгорак - вышынёй у 35 метраў. Ад падножжа ўвысь ідуць дзве бетонныя лесвіцы. Кожная з якіх – гэта 241 прыступка, на шляху да вяршыні. Прайсці гэты шлях – значыць ушанаваць памяць усяго савецкага народа. На ўзгорку размяшчаецца скульптурная кампазіцыя – 4 штыка, абліцаваны тытанам. Кожны штык – гэта, адпаведна, 1-й, 2-й, 3-ці Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты. Штыкі акружае кальцо, на якім – барэльефная выява савецкіх салдат, партызан. На ўнутраным баку кальца – надпіс: «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніце — слава!».

Экскурсіі і памяць

Каля «Кургана Славы» часта можна заўважыць турыстычныя аўтобусы. Сюды прыязджаюць не толькі вучні, якія вывучаюць гісторыю, але і ўсе тыя, каму не абыякава мінулае сваёй краіны. Турыстычныя сцежкі да «Кургана Славы» таксама не зарастаюць. Замежнікі па праве кажуць, што нам ёсць чым ганарыцца. Для жыхароў Беларусі - узыходжанне на «Курган Славы» - гэта не проста пераадоленне перашкод, гэта спосаб ушанаваць памяць сваіх родных і блізкіх. Бо такія памятныя манументы ўзводзіліся для таго, каб нашчадкі не забывалі аб вялікім укладзе дзядоў і прадзедаў у мірнае жыццё.

Сцісласцю і лаканічнасцю Курган Славы яшчэ раз нагадвае нам усім аб тым, што не абавязкова казаць пышныя і мудрагелістыя фразы, каб памятаць. Дастаткова ўкласці душу ў сваю справу.

9 мая на Кургане Славы можна заўважыць бесперапынны паток людзей. Усе яны прыходзяць сюды з кветкамі, аддаюць даніну памяці, радуюцца ў гэты святочны дзень вялікай перамогі нашага народа ў тыя далёкія і цяжкія гады. І пакуль будуць працягваць ісці да «Кургана Славы» малыя з кветкамі, пакуль будуць ехаць турысты з усіх канцоў свету і праходзіць святочныя мерапрыемствы, памяць аб былых перамогах будзе жыць у сэрцах многіх пакаленняў.