Крыніца Маці Вастрабрамскай у Пакрашава

Шанаванне святых крыніц — адна з народных традыцый. У Беларусі раней налічвалася каля 200 крыніц. Адны зарастаюць, іншыя адкрываюцца і асвячаюцца, таму лічба ўмоўная. Вядомыя выпадкі, калі чалавек пазбаўляўся ад хвароб пасля наведвання цудадзейнай крыніцы. Да крыніцы, асвячонай у гонар абраза Божай Маці Вастрабрамскай, на працягу дзесяцігоддзяў прыязджаюць сотні вернікаў. Сюды прыходзілі за чыстай вадой яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы. Тут бываюць нават вясельныя картэжы.

Абраз Вастрабрамскай Божай Маці

Сама святыня знаходзіцца ў Вільнюсе. Панна Марыя намалявана з перакрыжаванымі рукамі і апушчаным поглядам — гэта сакральны момант, калі яна атрымала добрую вестку ад арханёла Гаўрыіла. З Вастрабрамскім абразам звязана нямала легенд і паданняў. Лічыцца, што яму некалькі сотняў гадоў. Паводле аднаго з паданняў, ён быў прывезены князем ВКЛ Альгердам. Выява, створаная на дубовай дошцы, старанна засцерагаецца.

Крыніца ў Пакрашава ў Слуцкім раёне

Крыніца карыстаецца папулярнасцю не толькі сярод жыхароў Мінскай вобласці. Яна размешчана ў паўночна-усходняй частцы вёскі. Адлегласць ад Слуцку складае 20 км. Шматлікія вернікі прыязджаюць сюды менавіта на праваслаўныя святы.

Зблізку абсталявана крытая купель. Уваход да крыніцы ўпрыгожаны аркай з валунамі, прадугледжаны насціл з поручнямі. Тэрыторыя асвятляецца, ёсць альтанкі. Вакол раскінуўся дагледжаны гай, на краю якога знаходзіцца аўтамабільная стаянка. Да крыніцы можна прыехаць самастойна ці ў межах экскурсій па Мінску і вобласці.

Святыні Случчыны

У раёне існуе яшчэ адна святыня. Паводле легенды, выява Маці Божай з'явілася ў сне селяніну, які жыў у вёсцы Забелы. Гэта здарылася падчас мору скаціны. Панна Марыя загадала мужчыне аднесці скуру вала ў Слуцк, каб нмаляваць на ёй сакральнае аблічча. Селянін выканаў пажаданне, і праблема знікла.

Гэта было ў XVII стагоддзі, таму абраз не захаваўся. Засталіся толькі славесныя апісанні яе цудатворства. Аднаўляць абраз пачаў мастак Ю. Піскун. Ён вывучаў іканапіс больш за 20 гадоў і ўжыў свае веды, каб стварыць светлы лік на вялікай дубовай дошцы. На такой некали быў напісаны абраз, у гонар якога асвяцілі крыніцу ў вёсцы Пакрашава.

Гаючыя крыніцы ў Беларусі

Вада лічыцца лячэбнай не толькі для цела, але і для духу. Яна дорыць супакаенне і светлую радасць. Чароўная крыніца прымае ўсіх, хто прыходзіць са шчырай малітвай і адкрытым сэрцам. Калі будзеце акунацца ў купель, трэба перахрысціцца перад абразам, падзякаваўшы Богу.

Мабыць, самыя вядомыя гаючыя крыніцы ў Беларусі размешчаны ў Жыровічах. За дабрабытам у сямейным жыцці прыязджаюць да Крупецкай святой крыніцы. Да ліку найбуйнеышых крыніц адносіцца «Блакітная крыніца» ў 80 км ад Слаўгарада. Вада трапляе на паверхню з глыбіні каля 200 м і праходзіць праз адклады крэйды.

Каб наведаць святыя ключы і ўбачыць іншыя дзіўныя славутасці, запісвайцеся на экскурсію!

mlyn.by