Касцёл Святога Андрэя Баболі ў вёсцы Лынтупы

Гэты касцёл у старадаўнім беларускім мястэчку (цяпер гарадскі пасёлак) асацыіруецца з двума Андрэямi - святым апосталам Андрэем і святым Андрэем Баболяй.

На сайце беларускай каталіцкай царквы фігуруе першая назва. Заснаваны і асвячоны Андрэеўскі касцёл быў амаль за паўтары стагоддзі да разгортвання дзейнасці Андрэя Баболі. 1459 - год будаўніцтва першага драўлянага касцёла св. апостала Андрэя ў Лынтупах, 1908-1914 - гады будаўніцтва манументальнага каменнага наўзамен згарэлага старога.

Гады жыцця і дзейнасці Андрэя Баболі - польскага і беларускага святога - 1591-1657. Але гэты пакутнік, які аддаў жыццё за сваю веру (ён быў закатаваны да смерці казакамі, але ня адрокся ад дагматаў каталіцызму), вельмі паважаны беларускімі і польскімі каталікамі. Ён лічыцца святым заступнікам гэтых краін. Таму другая назва храма устойліва ўкаранілася і згадваецца нават у салідных выданнях.

Заступнікі касцёла ў Лынтупах

Гістарычна склалася так, што два заступнікі з імем Андрэй праз стагоддзі асвячаюць царкву.

Святы апостал Андрэй - адзін з дванаццаці апосталаў, вучняў Хрыста, згадываецца ў Евангеллях і спрадвеку глыбока шануецца ў хрысціянстве. Андрэй Баболя, выхадзец з высакароднай сям'і, член ордэна езуітаў, палымяны рэлігійны аратар, адукаваны багаслоў, падзвіжнік царквы, місіянер. Яго паважалі каралі, любіў просты народ, асцерагаліся прыхільнікі іншых рэлігій. За сілу, чысціню веры і праведнасьць жыцця і поглядаў яго часам называюць Палескім апосталам, чые нятленныя мошчы зараз знаходзяцца ў Варшаве.

Архітэктурнае і дэкаратыўнае рашэнне сучаснага касцёла

На роўнай пляцоўцы, у цэнтры гарадскога пасёлка, узвышаецца цагляны будынак касцёла. Белы, велічны, ён заўсёды ў фокусе агляду, складае цэнтр кампазіцыі населенага пункта ў цэлым. Будынак у стылі псеўдабарока, якi па ўсіх канонах павінен быць моцным і прыземленым, а на самой справе лунае, дзве высокія вежы быццам падтрымліваюць неба. Характэрныя ўпрыгажэнні экстэр'ера касцёла - ляпныя ордэрныя элементы.

Спецыялісты адзначаюць знешнюю пластычнасць будынка, асаблівую эстэтычную каштоўнасць верхняй частцы вежаў, увянчаных гранеными ліхтарамі. Увесь будынак быццам ахоплены музычным рытмам: вертыкальны рытм ствараюць высокія арачныя вокны бакавых фасадаў, гарызантальны - карнізы і пілястры, якія вянчаюць кожны ярус будынка да самай высокай яго кропкі.

Касцёл акружае невысокая агароджа - каменны мур - сучасніца асноўнага будынка. Трохпралетныя вароты, акрамя утылітарнай функцыі, выконваюць яшчэ і эстэтычную: яны арганічна ўпісаны ў агульнае аблічча, каваныя краты вельмі прыгожыя, усё разам глядзіцца як адзінае гарманічнае цэлае.

У інтэр'еры пануе ясная светлая элегантнасць. Прыбраныя алтары, іконы з тонкага ліста, высокія столі і шмат прасторы - усё спрыяе душэўнаму пад’ёму, выклікае малітоўны і кантэмпляцыйны настрой. Галоўная святыня касцёла - іканапісны абраз Святой Ганны (XVII-XIX стагоддзя).

Касцёл прызнаны помнікам архітэктуры, занесены ва ўсе адпаведныя дзяржаўныя рэестры.

У эпоху багаборніцтва храм спрабавалі зачыніць, але яго адстаялі вернікі. Усе гады свайго існавання ён быў дзеючым, такім з'яўляецца і цяпер - сімвал і апора веры, прыклад высокага архітэктурнага мастацтва, ўпрыгожванне і гонар гарадка.