Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Гудагай

На ўскраіне вёскі Гудагай стаіць маленькі драўляны касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй Лізаветы, пабудаваны на невялікім пагорку, адкуль пры добрай бачнасці можна разгледзець суседнія вёскі і горад Астравец. Касцёл з'яўляецца асноўнай славутасцю вёскі Гудагай, і прыцягвае асноўную ўвагу падарожнікаў і турыстаў. Побач з Касцёлам ёсць невялікая плошча, на якой размясціўся Летні амфітэатр. Тэрыторыя побач з касцёлам ўпрыгожана невялікімі помнікамі з карцінамі які ілюструе біблейскія сюжэты. У касцёле вёскі Гудагай захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай.
Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1764 г.пры кляштары кармелітаў (не захаваўся) у стылі барока. Асноўны прастакутны ў плане зруб, накрыты агульным дахам з пластычна выгнутымі вальмами над пяціграннай апсідай. Раней касцёл быў двухвежавы-па баках трохвугольнага франтона ўзвышаліся два чацверыкі з гранёнымі купалкамі. Інтэр'ер упрыгожваюць тры драўляныя алтары канца XVIII ст., выкананыя ў стылі ранняга класіцызму. З боку ад галоўнага фасада размешчана аднаярусная, каркасная, квадратная ў сячэнні званіца з шатровым завяршэннем.