Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў в. Тракелі

Тракелі - гэта вёска Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Тракелі з'яўляецца драўляны Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, які быў пабудаваны ў 1809 годзе. Дадзены касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры і драўлянага дойлідства пачатку 19-га стагоддзя. Храм грунтоўна рэстаўраваўся ў 1866 годзе і ў 1928 годзе. У 1961 годзе храм быў зачынены. У 1975 годзе касцёл у вёсцы Тракелі вярнулі вернікам. У наш час таксама пры неабходнасці праводзяцца работы па падтрыманні храма ў належным выглядзе. У выніку касцёл у вёсцы Тракелі знаходзіцца ў ідэальным адрэстаўрыраваным стане.
Касцёл у вёсцы Тракелі вельмі маленькі і сціплы, затое гледзячы на яго мы можам сабе ўявіць, як выглядалі сотні спаленых і разбураных войнамі драўляных касцёлаў 16-18 стагоддзяў. Але турыстаў, падарожнікаў і шматлікіх пілігрымаў прыцягвае сюды не касцёл, а ікона, якая захоўваецца ў касцёле: абраз Маці Божай Тракельскай - адна з самых шанаваных абразоў Беларусі. Штогод тысячы людзей прыязджаюць у Тракелі каб памаліцца перад гэтай цудатворнай іконай. Сам абраз Маці Божай Тракельскай быў прывезены ў парафію ў канцы XVI стагоддзя з Вільні. Яна напісана на палатне, яе памеры 180х100 сантыметраў. Аўтар працы невядомы.
У 1656 годзе падчас польска-шведскай вайны тагачасны драўляны касцёл у Тракелях быў цалкам спалены, аднак на папялішчы вернікі знайшлі некрануты абраз. У 1738 адбудаваны храм зноў згарэў, але абраз зноў ацалела. Такім жа цудоўным чынам, ацалеў абраз Маці Божай Тракельскай і ў часы шматлікіх наступных войнаў, ганенняў і рэпрэсій. Каб падкрэсліць асаблівы статус Касцёла і абраза ў вёсцы Тракелі для каталікоў Беларусі, у 1994 годзе храм атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя, а ў 2009 годзе адбылася каранацыя абраза папскімі каронамі. Такім чынам, касцёл у вёсцы Тракелі з'яўляецца вельмі важнай славутасцю для пэўнага кола турыстаў і падарожнікаў па Беларусі.

Кантакт:

Настаяцель кс. Юрый Бяганскі +375-29-289-36-38 (МТС), +375-44-493-25-15 (A1); канцылярыя 8-01594-7-83-70

Тракельскі касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (спасылка на афіцыйны сайт): www.trokiele.by