Храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Сухары

Царква, пабудаваная ў самым канцы ХІХ стагоддзя (1891 г.) з цэглы на месцы храма, які згадваўся яшчэ ў 1789 г., размешчана сёння на ўсходняй ускраіне аграгарадка Сухары, аднаго з самых старадаўніх населеных пунктаў Магілёўшчыны.
Гэта помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі псеўдавізантыйскага стылю. Царква дзейнічае.
Будынак у плане крыжападобнае, злёгку выцягнуты па падоўжнай восі. Над цэнтрам скрыжавання ўзвышаецца масіўны чацверык, накрыты пакатым шатром з галоўкай. Алтарная частка пяцігранная, да яе сіметрычна прылягаюць па баках меншыя па памеры гранёныя апсіды-рызніцы. Прамавугольны аб'ём бабінца пастаўлены папярок падоўжнай восі і накрыты вальмавым дахам.