Храм евангельскіх хрысціян-бапцістаў у Кобрыне

Горад розных веравызнанняў

Кобрын – чацвёрты па велічыні горад у Брэсцкай вобласці. Па колькасці насельніцтва буйнейшыя толькі Брэст, Баранавічы і Пінск. Згодна афіцыйным данным, у горадзе пражывае каля 53 тысяч чалавек. Гэта людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Ёсць сярод іх праваслаўныя, і католікі, і пратэстанты. Каля 3% жыхароў Кобрыншчыны (гэта прыблізна паўтары тысячы чалавек) адносяцца да канфесіі Евангельскіх хрысціян-бапцістаў. Для іх у Кобрыне ў 1989-1993 гадах пабудавалі святыню – Храм евангельскіх хрысціян-бапцістаў.

Стваральнікі святыні

Архітэктарам Дома малітваў, як яшчэ называюць храм,выступіў прафесар кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў» Аляксей Андрэюк. Алксей Анатольевіч – галоўны архітэктар праектаў ААТ «Брэстпраект». Разам з ім над стварэннем і мадэрнізацыяй канструкцый будаўніцтва працаваў Алег Хрушч, які сёння ўзначальвае Брэсцкі абласны праектны інстытут.

Архітэктура пратэстанцкіх цэркваў

Храм евангельскіх хрысціян-бапцістаў размешчаны адразу за ракой Мухавец. Фасад будынку ўражвае з першага погляду. Калі вы не самы вялікі знаток архітэктурных стылей, у асаблівасці што датычыцца рэлігіёзных пабудоў, то, зрэшты, зверніце на храм сваю ўвагу, палічыце, што перад вамі замак, а не царква. Асабліва калія паглядзець з другога боку. Аднак гэта ўсе ж такі храм. Прастата, строгасць і мінімалізм, якія адрозніваюць усе пратэстанцкія храмы, прысутнічае і ў архітэктуры кобрынскай царквы.

Гісторыя будаўніцтва

будаўніцтва храма евангельскіх хрысціян-бапцістаў пачалося з чыстага энтузіязму. Як мы ўжо гаварылі, у Кобрыне пражывае каля паўтары тысячы прадстаўнікоў бапцістскай канфесіі, якія шмат увагі ўдзяляюць маладзёжнаму выхаванню і адукацыі, міласэрнасці. Яны і арганізавалі сбор добраахвотных ахвяраванняў на ўзвядзенне малітвеннага дома. Прычым будаўніцтва ўдалося пачаць яшчэ да таго, як быў выпушчаны канчатковы варыянт праекта. А завяршылася яно ў 1993 годзе. Гэты храм на 1400 месцаў стаў самым вялікім бапцісцкім храмам у свеце. Праз дзевяць гадоў у 2012 годзе з-за дапушчаных у пачатку будаўніцтва памылак у храме прыйшлося правесці рэканструкцыю сцяны.

Духоўнае жыццё

Кобрынская царква евангельскіх храсціян-бапцістаў сваёй галоўнай мэтай лічыць клопат пра духоўны стан прыхаджан. Гэтую ідэю падтрымліваюць і служыцелі пратэстанцкага храма ў Кобрыне. У яго сценах праходзяць канцэрты арганнай і класічнай музыкі, пропаведзі і богаслужэнні. Працуе нядзельная школа і групы па вывучэнні Бібліі, клубы па інтарэсах. У храме дзейнічае свой хор, у складзе якога веруючыя выконваюць цудрўныя вакальныя нумары. Служыцелі храма прапаведуюць сярод сваіх прыхаджан толькі добрыя справы і міласэрнасць.

Дом малітвы евангельскіх хрысціян-бапцістаў у Кобрыне, несумненна, зацікавіцб вандроўнікаў з любых куткоў свету сваімі вялікімі памерамі, дзіўнай архітэктурай, унутраным убранствам і багатым духоўным жыццём прыхаджан.