Капліца Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Капліца Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Масаляны размешчана ў паўночна-заходняй частцы вёскі насупраць былога палаца Біспінгаў. Пабудавана ў 1915 г., але была зачынена ў 1939 г. пазней адбудавана ў 1991 г. і вернута вернікам.
Лічыцца, што гэты маленькі храм узведзены ў гонар самай прыгожай жанчыны Літвы і Польшчы Наталлі Кицкой (народжанай Біспінг, 1801-1888 гг.), якой прысвячаў свае творы малады Фрэдэрык Шапэн.
Помнік Усходне-экзатычнага кірунку архітэктуры мадэрна, якое вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, над якой 2-х схільны дах. Фасад вырашаны прамавугольнымі гранёнымі пілонамі са спічастымі шпілямі ў завяршэнні. У канфігурацыі ўваходнага і аконных праёмаў выкарыстана гатычная арка-Цюдар. Капліца дзейнічае і па сённяшні дзень.