Каменны крыж ў вёсцы Камаі

Таямнiца каменнага крыжа ў вёсцы Камаі

Вёска Камаі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці хоць і невялікая па сваіх памерах, але мае вялікае значэнне як для культуры, так і для гісторыі Беларусі. Размяшчаецца яна на возеры Камайскім. Непадалёк знаходзяцца і іншыя азёры, а таксама курортны пасёлак Нарач.

Больш за 400 гадоў таму

Навошта ж заязджаць у вёсачку? Напэўна, многіх з вас зацiкавіць менавіта гэтае пытанне. На самай справе, каштоўнасць галоўнай славутасці вёскі настолькi вялікая, што недаравальна абысці яе бокам. Уся справа ў тым, што ў 1603-1606 гадах на тэрыторыі вёскі быў узведзены касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Вы ўзгадаеце, што ёсць мноства касцёлаў у Беларусі. Верагодна, многія з іх Вы ўжо бачылі. Але толькі ўдумайцеся ў гэтую лічбу: больш за 400 гадоў таму быў пабудаваны гэты храм! Да таго ж, ён з'яўляецца касцёлам абарончага тыпу, а будынкі падобнага роду - рэдкасць для Беларусі. Цікавы яшчэ той факт, што гэты храм заўсёды быў дзейсным.

Крыж з каменя

Але давайце звернем нашу ўвагу на каменны крыж, што стаіць у цені дрэў праз дарогу, у 30 метрах ад касцёла. Хто паставіў яго там і якія таямніцы ён захоўвае? Існуе мноства здагадак на гэты кошт, ды і ў вёсцы мясцовыя жыхары, магчыма, распавядуць вам, як ён тут з'явіўся. У нашы часы перад крыжом усталявалі шыльду. Напісана, што Каменны крыж у вёсцы Камаі быў узведзены ў XV або XVI стагоддзях. Аднак гэта толькі здагадкі. Не існуе ніякіх дакументаў аб яго паходжанні. Дарэчы, многія даследчыкі мяркуюць, што ўсталяваны ён быў незадоўга да таго, як у вёсцы Камаі быў пабудаваны касцёл, або ў адзiн i той жа час з пабудовай храма. Аднак і гэты факт дакладна не даказаны, і ўсё гэта толькі здагадкі.

Тры версіі ўзнікнення

Афіцыйныя версіі ўзнікнення крыжа ў вёсцы Камаі можна знайсці як у адным з тамоў вядомага зборніка «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць», так і ў такой кнізе, як «Памяць. Пастаўскі раён». У першым выпадку гаворка ідзе пра ўзвядзенне крыжа ў XV або XVI стагоддзях, а ў другой кнізе аўтары сцвярджаюць, што каменны крыж у Камаі з’явіўся адначасова з будаўніцтвам касцёла. А гэта прыблізна 1603-1606 гады. Але ёсць яшчэ і трэцяя версія, якой прытрымліваюцца краязнаўцы І. Земчанок і Я. Драўніцкi. Згодна з іх даследваннямі, будаўніцтва крыжа было прымеркавана да 200-годдзя касцёла. Гэта значыць, што касцёл быў пабудаваны ў 1803 годзе.

Знешні выгляд крыжа

Магчыма, такая версія з’явілася ў даследчыкаў таму, што на крыжы выгравіравана менавіта гэтая дата. Дарэчы, славутасць вёскі Камаі мае даволі цікавы знешні выгляд. Вы, напэўна, будзеце здзіўлены, калі ўбачыце крыж, бо яго вышыня яго складае 2,5 метра. У шырыню крыж - 0,7 метраў, а таўшчыня яго - 0,6 метраў. На крыжы маецца ніша ў выглядзе трохкутніка, прама пад ёй - ледзьве прыкметныя знакі. Усё ж такі час пакінуў свой адбітак... Аднак на крыжы можна разглядзець і выгравіраваны круг, і метку у выглядзе парасона, і знакаміты надпіс «R 1803». Акрамя таго, на крыжы захавалася літара У, высечаная невядомым майстрам. А вось прынесены камень, з якога быў высечаны крыж, верагодна, са Скандынавіі. Велізарны валун з ружовага граніту рапакiвi апынуўся ў Камаях прыкладна 17 тысяч гадоў таму.

Дух даследванняў

Якая ж разнастайная і прыгожая наша Беларусь! Як добра, што ёсць таямнiцы, якія пакідае нам час. Шматлікія турыстычныя групы і індывідуальныя вандроўнiкi, якія прыязджаюць у Беларусь, шукайце месцы, ахутаныя таямніцамі, - хай яны назаўсёды застаюцца ў памяці!