Гранітны кар'ер у Мікашэвічах

Мікашэвічы - невялікі горад у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, вядомы далёка за межамі Беларусі як самы вялікі гранітны кар'ер у Еўропе. Цяжка паверыць, але Мікашэвіцкія кар'еры – гэта адзінае месца ў Беларусі, якое знаходзіцца на два метры ніжэй узроўня мора. У будучым прагназуецца, што глыбіня будзе яшчэ на дванаццаць метраў больш.

Горад, а тады яшчэ пасёлак Мікашэвічы быў заснаваны ў сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі было адкрыта радовішча граніту. Тады ж і было заснавана РУВП «Граніт» - індустрыяльнае дзіва Беларусі, дзе ўжо больш за сорак гадоў бесперабойна здабываецца граніт. Першы выбух на тэрыторыі Мікашэвічаў адбыўся ў 1973 годзе. Першапачаткова планавалася, што на ім будзе здабывацца шэсць мільёнаў тон шчэбеня штогод, аднак ужо цяпер нарошчваемыя вытворчыя магутнасці дазваляюць здабываць усе адзінаццаць тон.

Патрэбнасць у граніце, якая заўжды расце, прывяла да актыўнага развіцця Мікашэвічаў. Хуткімі тэмпамі распрацоўваўся кар'ер, і сюды сцякаліся неабходныя для працы спецыялісты, інжынеры, рабочыя. Развіццё горада адчувальна прыпынілася ў 1986 годзе, калі тэрыторыя горада значна пацярпела ад вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Горад трапіў у спіс населеных пунктаў, дзе інтэнсіўнасць забруджвання склала ад аднаго да пятнаццаці кюры на квадратны кіламетр.

Паступова вынікі аварыі былі ліквідаваныя, аднак гэта не магло не паўплываць на прамысловую і дэмаграфічную сітуацыю ў цэлым. Аднак, нягледзячы на тое, што з пачатку двухтысячных гадоў насельніцтва Мікашэвічаў не расце, ужо ў 2005 годзе ім быў прысвоены статус горада.

Гранітны кар'ер - адна з выбітнасцяў нароўні з беларускімі «Мальдывамі», якую абавязкова трэба ўбачыць хаця б аднойчы ў жыцці. Ён дзівіць сваімі маштабамі: у цяперашні момант яго памер складае 1860 метраў у шырыню і 2985 метраў у даўжыню. Вытворчасць ужо паглыбілася на 130 метраў, і ў будучым, калі рэсурс будзе выпрацаваны, прагназуецца, што глыбіня дасягне рэкордных 220 метраў!

Зараз кар'ер ўяўляе сабой захапляльную дух карціну. Паколькі кар'ер распрацоўваецца паступова, дзякуючы накіраванай серыі выбухаў, якія вырабляюцца тут, ён нагадвае велізарны амфітэатр. Па перыметры кар'ера ўтвараюцца магутныя прыступкi (якія тут называюць гарызонтамі), што нагадваюць горныя дарогі-серпантын. Каб дабрацца да дна кар'ера, трэба пераадолець цэлых семнаццаць падобных прыступак!

Калі стаяць на краi кар'ера і глядзець уніз, адкрываеццв дзіўнае відовішча. 45-тонныя БелАЗы здаюцца адсюль мурашкамі, а, дарэчы, адна такая машына ў вышыню дасягае чатырох метраў! За працоўную змену кіроўцы робяць каля трыццаці рэйсаў ўверх і ўніз па серпанціне, вывозячы з кар'ера 40-42 тоны граніту. Па іх словах, перапад вышынь адчувальны настолькі, што часам закладвае вушы, як пры палёце ў самалёце.

Рэсурс кар'ера будзе выпрацаваны недзе праз дваццаць пяць - трыццаць гадоў. Пасля гэтага на месцы кар'ера з'явіцца возера, глыбокае і чыстае, падобнае да расійскага Байкала. Возера, няхай яшчэ і гіпатэтычнае, будзе самым велічным і грандыёзным на тэрыторыі Беларусі, а пакуль кар'ер актыўна распрацоўваецца і пашыраецца. Паступова прадпрыемства «Граніт» пачынае здабычу граніту ў суседняй Сітніцы.

Адным словам, каб ацаніць маштабы Мікашэвіцкага гранітнага кар'ера, трэба пабываць тут асабіста. РУВП «Граніт» уладкавала некалькі панарамных пляцовак, з якіх атрымліваюцца дзіўныя фотаздымкі, што не саступаюць па прыгажосці краявідам Каўказа. Паверце, ні адзін чалавек яшчэ не застаўся абыякавым да гэтага прыгожага відовішча!