Гара Каменка ў вёсцы Студзенiкi

Вёска Студзенікi размешчана ў маляўнічым СвIслацкiм районе Гродзенчшыны, літаральна ў двух кроках ад Белавежскай пучшы. Зараз у вёсцы знаходзiца пабудаваны нядаўна каталiцкi храм Чанстахоўскай Мацi Божай. Ён з'явіўся тут у 90-я гады мiнулага стагоддзя. У касцёле рэгулярна адбываюцца богаслужэнні, дзе збiраецца практычна ўся вёска. Дакладна вядома, што ў Студзенiках жыве каля сотнi жыхароў, большасць якiх лiчуць сябе палякамi. Вельмi верагодна, што праз шмат дзесяцiгоддзяў мясцовы касцёл будзе сапраўды ўваходзiць у спiс беларускiх славутасцей.

Але ёсць у невялiкай вёсцы два аб'екты гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi, якiя ўжо ўвайшлi ў гэты пералiк. Яны вабяць у каларытнае мястэчка шмат турыстаў, падарожнiкаў i нават аматараў экстрыма. Першая славутасць – каменнныя магiлы, агульная колькасць якiх дасягае пяцi дзесяткаў. Афiцыйна ix iснаванне было пацверджана нядаўна. На адным з камянёў размешчана тематычная шыльда, якая папярэджвае, што пашкоджанне дадзенага аб'екта строга караецца. Каменная магiлы лiчуцца славутасцю XIV-XVI вякоў.

У вёсцы знашлося месца для яшчэ одной славутасцi, iмя якой – гара Каменка. Яна па праву лiчыцца самай высокай кропкай Свiслацкага краю. Цiкава, што з гарой звязана выдатная асаблiвасць – людзi, якiя доўгi час знаходзяца побач з ёю, з вялiкай цяжкасцю могуць арыентавацца ў накiрунках свету. Дакладна вядома, што шмат стагоддзяў таму на  гэтай тэрыторыi стаяў каталiцкi храм, якi не захаваўся да сённяшняга часу. Маюцца звесткi пра тое, што тут паўсюль выкапаны лазы. Але дастатковай iнфармацыi пра iх колькосць няма, таму што археалагiчныя раскопкi тут не праводзiлiся.

Гара Каменка ў вёсцы Студзенiкi больш падобна на высокi пагорак з крутымi схiламi, якiя параслi лесам. Даследчыя i навуковые працы тут нiколi не праводзiлiся. Шмат гiсторый iснуе ў фальклоры мясцовых жыхароў, якiя называюць гару «бярмуцкiм трохвугольнікам». Лiчыцца, што адзiнокi вандроўнiк, калi пападзе на гэтае месца, абавязкова заблытаеца, заблудзiца i не знайдзе дарогу дадому, таму што гара Каменка ўвядзе яго ў зман. Няма звестак, куды вядуць загадкавыя лазы. Затое для аматараў прыгод, экстрыма i выбрасу адрналiну вельмi цiкава будзе пашукаць уваходы i выхады з гэтых лазаў. Выдатнае баўленне часу забяспечана. Ёсць штосьцi мiстычнае ў гэтых месцах, што цяжка зразумець i растлумаць з пазiцыі логiкi.

Невялiкая вёсачка Студзенiкi прыцягвае шматлiкiя групы турыстаў, кожны знаходзiць тут штосьцi для сябе. Кагосьцi вабiць мiстыка старажытных каменных магiл, кагосьцi – гара Каменка у вёсцы Студзенiкi з таямнiчымi лазамi. Асабліва экстрэмальныя людзi не баяцца залезцi ў лаз. Аднак не ў ва ўсіх атрымоўваецца прапаўзцi некалькi метраў, таму што лаз пачынае звужацца i пачуццё страху аказваецца мацней за экстрым.