Домжарыцкае лясніцтва

Лепельскі раён Віцебскай вобласці – выдатны край у паўночнай частцы Рэспублікі Беларусь. Тут блішчаць воднай роўняддзю больш 100 азёр, дзе водзіцца мноства разнастайнай рыбы. Лясы месцамі густыя і масіўныя, а месцамі яны расступаюцца і ўтвараюць прыгожыя паляны. Гэтыя краі багатыя расліннасцю, грыбамі і ягадамі. Тут жыве мноства птушак і жывёл. Аматары рыбалкі і адпачынку на прыродзе рэгулярна наведваюць гэтыя цудоўныя месцы.

У Лепельскім раёне размешчана Домжарыцкае лясніцтва, якое таксама славіцца сваёй раскошнай прыродай. У лясніцтве асабліва старанна сочаць за якаснымі характарыстыкамі лесу, праводзяць санітарныя мерапрыемствы, клапоцяцца пра жывёл і раслін, займаюцца павелічэннем адзінак лесу, глядзяць за экалагічным становішчам, кантралююць чысціню лесу і адсутнасць пажараў. Усе мясцовыя мерапрыемсты праводзяцца ў залежнасці ад пары года і пагодных умоў. Дабрацца да лясніцтва зручна з экскурсійнай групай ці ж на сваім аўтамабілі. Варта праехаць дванаццаць кіламетраў ад МКАД, потым, дабраўшыся да горада Астрашыцкае Мястэчка, звярнуць на Плешчаніцы, пасля якіх павярнуць на горад Лепель і праз шэсцьдзесят восем кіламетраў павярнуць направа да вёскі Домжарыцы.

Вёска з'яўляецца старажытным населеным пунктам, бо яна пачала сваё існаванне яшчэ пад канец чатырнаццатага стагоддзя. Гэтым месцам валодалі розныя роды Вялікага княства Літоўскага. Домжарыцы – цэнтр Бяразінскага біясфернага запаведніка, які мае мноства міжнародных узнагарод. Недалёка ад вёскі працякае рака Бузянка, а крыху далей знаходзіцца возера Домжарыцкае. Тут ёсць упарадкаваныя гасцінічныя комплексы, якія ўключаюць у сябе нумары розных катэгорый і якія прапануюць мноства экскурсій. Адна з такіх экскурсій запрашае турыстаў прайсціся па тэрыторыі Домжарыцкага лясніцтва і ўбачыць сляды дзікіх жывёл, паслухаць спеў птушак і пазнаёміцца з багатым светам раслін. Працягласць гэтага маршруту складае дзве гадзіны, за гэты час турыстам давядзецца пераадолець пешкі амаль шэсць кіламетраў. Тут можна сустрэць лася, кабана, аленя і нават казулю! Звычайна гэты займальны турыстычны маршрут носіць назву «Звярынымі сцежкамі». Нядаўна ў вёсцы Домжарыцы, проста на тэрыторыі дэндрапарку, была пабудавана капліца. Яе ўзвялі з дрэва працаўнікі Бяразінскага біясфернага запаведніка. У запаведніку пасаджаны алеі ў памяць пра супрацоўнікаў, якія загінулі ад рук браканьераў пры выкананні службовых абавязкаў.

У Лепельскім раёне ўнікальны клімат, што адрозніваецца дастаткам лекавых раслін, балот, сенажацяў, лясоў і, вядома ж, мноствам самых прыгожых азёр. Тут вельмі развіты экалагічны турызм, але, у той жа час, знаходзячыся на гэтай тэрыторыі, можна наведаць помнікі архітэктуры і розныя славутасці. Такім чынам, Домжарыцкае лясніцтва – унікальнае месца, бо гэта адзіная ахоўная на высокім узроўні тэрыторыя Беларусі, а прырода гэтага краю засталася практычна некранутай. Флора і фаўна лясніцтва цікавыя для знаёмствы з імі як у цёплую, так і ў марозную пару года.