Дом-музей Першага з'езда РСДПП у Мінску

Дом-музей Першага з'езда РСДРП у Мінску – помнік гісторыі і адначасова з гэтым музей, прысвечаны падзеі, што адбылася ў сакавіку 1898 года. Гэтай падзеяй стаў I з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі. Менавіта з яго і пачалося распаўсюджванне ідэй сацыял-дэмакратыі па краінах Еўропы і свету.

Першы з'езд РСДПП адбыўся ў доме, што знаходзіўся па адрасе вуліца Захар'еўская, дом 133. У той час палову гэтага будынка арандаваў у дваранкі Францішкі Ржэцкай П. Румянцаў, які служыў на чыгунцы.

Арганізацыяй сустрэчы і пошукам месца яго правядзення займалася Яўгенія Гурвіч, член сацыялістычнай партыі БУНД. Дом быў абраны невыпадкова. Стаўка была зроблена на блізкасць будынка да жандармерыі, што не магло б выклікаць падазрэнняў у паліцыі. Афіцыйнай прычынай сустрэчы стала святкаванне імянін Румянцавай – жонкі арандатара кватэры, у чыіх пакоях і праходзіў з'езд.

Першы з'езд РСДПП праходзіў на працягу трох дзён, у перыяд з 1 па 3 сакавіка (з 13 па 15 сакавіка па новым календары). І хоць на ім не былі распрацаваны ні праграма партыі, ні яе статут, усё ж атрымалася прыняць рашэнне пра стварэнне самой партыі.

Ініцыятарам з'езду выступіў Пётр Струвэ. Усяго на сходзе было дзевяць удзельнікаў. У красавіку 1898 года, у падпольнай друкарні, што знаходзілася ў Бабруйску, быў выпушчаны Маніфест з'езда, а таксама рашэнні, прынятыя падчас сходу.

14 сакавіка 1923 года, у дзень святкавання 25-й гадавіны РСДПП, у доме быў адкрыты музей, на ўрачыстым мерапрыемстве былі ўдзельнікі Першага з'езда – П. Румянцаў і Б. Эйдэльман. Дарэчы, цікавы факт: да пачатку вайны другая частка дому таксама заставалася жылой.

Улетку 1941 года, падчас бамбёжкі беларускай сталіцы, будынак, дзе праходзіў Першы з'езд РСДПП, быў знішчаны.

Праз тры гады пасля заканчэння вайны, у 1948-м, дом быў адноўлены на тым самым падмурку, дзе стаяў першапачатковы будынак. Праектам, які лёг у аснову адноўленага дома, стаў малюнак архітэктара Валадзько. Пры аднаўленні будынка выкарыстоўваліся дакументы, што дазволіла адрадзіць планіроўку дома ў цэлым, а таксама асобныя часткі гістарычнага будынка.

Праз пяць гадоў, падчас правядзення работ па праспекце Сталіна (цяпер праспект Незалежнасці), дом перанеслі бліжэй да ракі Свіслач. У наш час дакладны адрас дома-музея – праспект Незалежнасці, 31А. У нашы дні на месцы першапачатковага месцазнаходжання дому знаходзіцца кафэ «Бярозка».

Сёння ў музеі налічваецца звыш за 400 экспанатаў, значную частку з якіх складаюць дакументы, звязаныя з арганізацыяй сацыял-дэмакратычнага руху.

У 1954 годзе ў доме была адноўлена абстаноўка часоў з'езда. Тут жа сабраны і даступны шырокай публіцы матэрыялы, якія датычацца жыцця Мінска ў цэлым на мяжы XIX-XX стагоддзяў.

Шырокай папулярнасцю дом-музей карыстаўся ў савецкі час. Тут уступалі ў піянеры, праходзілі камсамольскія злёты. Тута ж арганізоўваліся сустрэчы з партыйнымі дзеячамі. Наведвалі музей і вядомыя палітыкі, у ліку якіх варта адзначыць Леаніда Брэжнева, Фідэля Кастра і інш. Аднак і сёння музей з'яўляецца важным аб'ектам аглядных і тэматычных экскурсій па Мінску.